"Trubetskoy. The Band"

26.01.2015 22:08, Музыка

Гурт Trubetskoy, які 21 лютага прыедзе ў Віцебск з сольным канцэртам,прэзентаваў у інтэрнэце фільм "Trubetskoy. The Band". У ім патлумачана, чым гэты калектыў адрозніваецца ад "Ляпісаў", і дадзена слова музыкам, якія шмат гадоў не размаўлялі з публікай і прэсай.

Фільм быў зняты творчым аб’яднаннем "Дзеці сонца" ў Вільні, на студыі саўндпрад’юсара Снорэ Бергеруда. У яго ўвайшлі музычныя нумары і інтэрв’ю з усімі ўдзельнікамі гурта, у якіх яны распавядаюць адзін пра аднаго і пра свой праект, а таксама даюць адказ, чаму распаліся "Ляпісы".

"Калі гурт "Ляпіс Трубяцкі" выходзіў на сцэну, мы бачылі 7 чалавек. Але інтэрв’ю ад імя каманды даваў толькі адзін Сяргей Міхалок, узгадвае былы піаршчык "Ляпісаў" і цяперашні прэс-аташэ гурта Trubetskoy у Расіі Аляксандр Бергер. У нашым новым калектыве іншы падыход да стасункаў са светам. Мне падалося слушным зрабіць інтэрв’ю не толькі з Пашам, як франтмэнам гурта, але і з Русланам Уладыкам, які граў у "Ляпісах" ад дня заснавання, і з Аляксандрам Старажуком, які аддаў "Ляпісу Трубяцкому" 10 гадоў свайго жыцця. Карацей, як мы тут жартуем паміж сабой, слоганам гэтага фільма павінны былі стаць словы "Яны маўчалі 25 год"…". 

Фільм "Trubetskoy. The Band" 

"Калектыўны розум і калектыўная творчасць гэта наогул нашы галоўныя козыры, тлумачыць Павел Булатнікаў, — Нам цікава і весела разам бавіць час, разам працаваць і адпачываць. Мы сапраўдная банда, сапраўдны бэнд. Таму фільм так і назвалі".

Акрамя фільма ў Інтэрнэт таксама выкладзена поўная версія студыйнага канцэрта ў Вільні. У сэт-ліст увайшлі 7 трэкаў: сыграныя на новы лад "Вінаградная лаза", "Еўпаторыя", "Коцік", "Нафта" і "Рамонкi" з рэпертуару "Ляпісаў", а таксама ўласныя песні гурта Trubetskoy "Ёлкі" і "Don’t Touch My Bass".


TRUBETSKOY з праграмай "Хіты Ляпісаў і новыя песні"

21.02 Віцебск, КЗЦ "Планета (вул.Будаўнікоў 3)  18:00

Сустрэча  https://vk.com/trubetskoy_2102

Квіткі: танцпол ад 150 тыс. руб (папярэдне) да 250 тыс.руб (у дзень канцэрта),

Vip-месцы за столікамі  300 тыс.руб..

Кропкі продажу:

— ГЦ "Беларусь", м. 265 (крама "Счастливые вещи")

 муз. крама "Культ-Масс" (ул. Леніна, 63)

 анлайн-продаж: www.ticketpro.by

26.01.2015 22:08, Музыка

БеларусьКонцертывитебскВитебскМузыка

 







Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”

Футбол как отражение общества