Паўтары песню за паўтары еўра

16.03.2016 00:55, Музыка

Партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы партала TUT.BY абвяшчаюць трэці сезон конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай.BY». Узроставы цэнз падвышаецца да 33 год, намінацый становіцца болей, прызавы фонд павялічваецца да 1500 еўра.

Завадатары конкурсу заклікаюць маладых выканаўцаў адкрыць для сябе беларускі космас паэзіі і музыкі ды падзяліцца гэтым адкрыццём з астатнімі.

«Мы прапануем ў тры спосабы паказаць хараство нашай мовы – праз сучасную беларускую паэзію, праз музыку беларускіх выканаўцаў і праз замежныя пераклады. Тыя, у каго атрымаецца найбольш гарманічна спалучыць музыку і слова, па-новаму адкрыць ужо вядомыя песні, атрымаюць у якасці прызу грошы на запіс уласнай песні/самотніка/кліпа. Агульны прызавы фонд конкурсу сёлета складзе 1500 еўра», – заяўляюць заснавальнікі конкурсу «Заспявай.BY» Павел Бераговіч і Сяргей Будкін.

Умовы ўдзелу:

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца творчыя асобы ва ўзросце 16-33 год уключна. У выпадку музычных гуртоў гэтае правіла таксама мусіць выконвацца – узрост удзельнікаў не мусіць перавышаць азначаны цэнз. Перавага ў прыёме заяваў аддаецца найперш тым музыкам, якія не маюць афіцыйна выдадзеных альбомаў і сольных канцэртаў.

Прапануецца паўдзельнічаць у конкурсе ў трох намінацыях: «Спяваная паэзія», «Беларускі кавер» і «Замежны пераклад». Усе пададзеныя творы мусяць быць заспяваныя адмыслова да конкурсу «Заспявай 3.0» і пры неабходнасці выкананыя ўжывую падчас летніх канцэртаў конкурсу.

За далейшай інфармацыяй пераскокваем на сайт па спасылцы.

16.03.2016 00:55, Музыка

 







Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”

Футбол как отражение общества