21.01.2012 11:43, Музыка
Легенда беларускага джазу “Apple Tea” і ўлюбёнка нью-ёркскіх клубаў Tessa Souter ўпершыню парадуе сваім чароўным голасам віцебскую публіку 13 лютага ў Віцебскай абласной філармоніі на канцэрце "Натхненне і энергія джазу".
Вакалістка, кампазітар і паэтка з Нью-Ёрка прыўносіць у амерыканскі джаз душу і натхненне фламенка, індыйскай музыкі і музыкі Сярэдняй Азіі. "Няма нічога, што не магла б здзейсніць Тэса",— дзеліцца ўражаннямі джазавы крытык Уіл Фрыдвальд. "Адно з самых уражваючых выступаў за апошні час" — піша газета "Лос-Анджэлес Таймс", захапляючыся каліфарнійскім дэбютам спявачкі ў 2002 годзе.
Тэса спявае з трох год. Але толькі ў 1996 будучая вядомая спявачка прыехала ў Нью-Ёрк, дзе пачала наведваць рэпетыцыі джазавых музыкантаў. Гэта настолькі ўразіла Тэсу, што ў 1998 годзе яна атрымала стыпендыю ў нью-ёркскай школе музыкі ў Манхэтане (Manhattan School of Music), паралельна спявачка займалася джазавым вакалам у легендарнага вакаліста Марка Мэрфі. З тых часоў гастрольныя маршруты Тэсы Сутар прасціраюцц ад Нью-Ёрка і Лондана да Масквы, дзе ў 2007 годзе адбыўся яе першы выступ перад палутаратысячнай аўдыторыяй Маскоўскага Міжнароднага дома музыкі.
Падрабязнасці пра канцэрт глядзіце тут
.
|
|
|
Вторник
22
Мая
сегодня

Среда
23
Мая
Четверг
24
Мая
Пятница
25
Мая
Суббота
26
Мая
Воскресенье
27
Мая
Понедельник
28
Мая
Вторник
29
Мая
Среда
30
Мая
Четверг
31
Мая