04.02.2012 23:42, Музыка
Люты лютаваў. А ва ўтульным памяшканні штаб-кватэры V4ME было цёпла: мініяцюрная дзевачка з вялікай гітарай сагравала прыхільнікаў сваёй творчасці шчырымі песнямі. Дадатковымі прыемнасцямі сталіся гарачая гарбатка з печывам дый магчымасць задаць любое пытанне спявачцы. Так 3 лютага ў Віцебску прайшоў кватэрнік пераможцы “Бардаўскай восені - 2011” Паліны Рэспублікі.
Паліна Паланэйчык, яна ж Паліна Рэспубліка – новае імя ў летапісу беларускай бардаўскай песні. Да таго ж дзявочае. Да таго ж яго уладальніцы толькі 17 год. Паслухаеш яе песні – і адразу ўзгадваюцца Таня Беланогая, Кася Камоцкая, Вальжына Цярэшчанка. Узгадваюцца, каб з упэўненасцю адзначыць: Паліне можна смела станавіцца з імі ў адзін рад. І рушыць наперад.

Тым і добры кватэрнік, што на ім можна паразмаўляць: спявачка адказала на ўсё пытанні прысутных у залі. Дый шмат распавяла пра сябе, свае планы і амбіцыі, падзялілася любімым вершам Буніна і адразу ж папярэдзіла наконт сумных песняў, каб не ўводзіць у зман: жыцце ў яе добрае, проста так атрымліваецца, што больш пішацца, калі сумна. Таму і песень самотных так шмат. Да таго ж, як аказалася пасля, адну са сваіх песняў, “Вышэй неба”, Паліна дасылала Андрэю Курэйчыку ў якасці магчымага саундтрэка да серыяла “Вышэй за неба”, але пан не адказаў. Таму песня стала яшчэ больш сумнай, чым была.
П.Р.: Я і не збіралася падаваць заяўку на “Бардаўскую восень”. Проста сябры настаялі. Так, было ўжо позна, але я напісала журы, што я - Паліна, пішу песні, хацела б у вас на канцэрце проста заспяваць. Яны адказалі, што ў іх ужо трыццаць нумароў і, напэўна, нічога не атрымаецца, але ж, калі я вельмі жадаю, то магу паўдзельнічаць. Я патэлефанавала сябру, які грае кантрабасе, і мы з ім за адзін дзень зрабілі песенку (“Гадзіннік”), з ёй перамаглі ў Менску і ўжо ў кастрычніку паехалі ў Бельск, у Польшчу. Гэта былі цудоўныя вакацыі. Потым, на Радзіме, мяне падхапіла чароўная хваля, пачаліся запрашэнні з канцэртамі. Так вось я і ў Віцебск прыехала.
- Чаму менавіта “Рэспубліка”?
П.Р.: Так склалася, што ў дзевятым класе я хадзіла ў чырвоных боціках, чырвоным капелюшы дый белай куртцы, а заплечнік у мяне быў зялёны. Неяк мы з сябрам ішлі побач з амбасадай Рэспублікі Ліван, і, як аказалася, маё адзенне колерамі нагадвае ліванскі сцяг. Так і павялося пасля таго, што я - Паліна Рэспубліка. А наогул, калі ўкантакце можна было мяняць імя, кім я толькі я не была (смяецца). Аднак, калі на “Бардаўскую восень” пайшла, Рэспубліка мне ўжо не вельмі падабалася: неяк патасна здавалася. Але ж раз прычапілася, дык няхай пакуль тое і будзе.

- У адной з тваіх песен ты кажаш, што любіш лічбу восем? Чаму?
П.Р.: Я нарадзілася восьмага красавіка. Была ў мяне нават такая тэма: “Бясконцы красавік”. Я хачу так першы альбом назваць. Толькі пакуль усё складана. Спрабую з рознымі гуртамі пакуль. Але дакладна будзе нешта хуткае. Вось тады і прыеду да вас у “Энергію”(смяецца).
- Паступаюць прапановы сумесных праектаў ад прызнаных гуртоў альбо выканаўцаў?
П.Р.: Так, не без гэтага. Шмат прапаноў было ад хлопцаў, якія чытаюць рэп. Нават спрабавала з некаторымі штось зрабіць, але мне не спадабалася. Ім патрэбны р-н-бішныя падпеўкі, а я хачу іншага. А потым мне неяк у скайп напісаў Сяргей Канановіч, мы з ім пазнаеміліся на “Бардаўскай восені “ – ён туды з іншымі музыкамі прыязжаў разам з Вайцюшкевічам. Канановіч граў у “Крамбабулі”. З ім быў Дзмітрый Харытановіч, бубнач з “Drum Ecstasy”. Я іх так і называю: дзядзя Сірожа, дзядзя Дзіма. Мне вельмі падабаецца хадзіць на рэпетыцыі да іх, музыка такога ўзроўню вельмі ж развівае.
- Ты спяваеш песні іншых выканаўцаў: Вольскага, N.R.M, Крамбамбулі?
П.Р.: Канешне, але зараз не буду. Мяне на адным кватэрніку ў Менску папрасілі паспяваць не з майго. Я пачала “Кукушку” Цоя і зразумела, што не магу больш: я свае ўжо столькі разоў спявала, дый ніхто не ведае, калі дрэнна атрымалася (смяецца), а тут псую песню.
- Ці ёсць у цябе музычная адукацыя?
П.Р.: Так. Я скончыла музычную школу па класе фартапіяна. Там жа і на гітары навучылася граць. Нават на барабанах спрабавала – было цікава паспрабаваць.
- Ці былі музычныя праекты да “Бардаўскай восені”?
П.Р.: У 14- год у мяне назіраўся невялічкі ўздым: я пачала пісаць песні, удзельнічала ў мінскім гарадскім конкурсе бардаўскай пенсні. Перамагла. Дарэчы, на тым конкурсе ў журы прысутнічаў Алесь Камоцкі. Быў ён і на адборы“Бардаўскай восені” ў Менску. Успомніў мяне. Узімку трошкі паспявала, але да лета гэта ўсё адыйшло. Аднак разумела: вельмі моцна жадаю спяваць. Гэта было такое ўнутранае пачуццё, што нешта такое будзе, пасля чаго мне будзе прасцей. Проста хацела рабіць тое, што хачу. Зараз у мяне адзін канцэрт на тыдзень. Канечне, тут хутка Акадэмія пачнецца (Паліна навучаецца ў БДАМ на факультэце экранных мастацтваў). Але ж творчыя працы легка сумяшчаюцца.
- У Акадэміі ведаюць пра твае поспехі?
П.Р.: Так, мае сакурснікі падарылі мне гэтую ўпэўненасць у сабе. Яны мяне вельмі падтрымліваюць. Гэта мае першыя фанаты. Хаця спачатку мае знаемыя пужалі мяне, што буду “жыць” у Акадэміі – там вельмі напружаны графік вучобы. Аднак гэта мяне наадварот падштурхнула рабіць і рабіць, і калі ты пачынаеш гарэць, ты будзеш гарэць паўсюдна - і ў кіно, і ў музыцы.

- Ты зараз навучаешся ў БДАМ па спецыяльнасці рэжысура экранных мастацтваў. Чым плануеш больш займацца: музыкай ці рэжысурай?
П.Р.: Музыка - такая жанчына, што я не ведаю, будзе яна мяне любіць ці не, ці будуць у нас добрыя адносіны. Я ж заўсёды практычна і прагматычна гляджу на жыцце. Я разумею, што ў мяне павінна быць адукацыя. Акадэмія мяне развівае, вучыць глядзець на прадметы пад іншым вуглом. Мне цікава рэжысура. Я не магу казаць пра адсутнасць таленту і амбіцый, мне хацелася б працаваць для тэлебачання.
- Як часта ты знаходзішся ў стане закаханасці?
П.Р.: Стан закаханасці - мой любімы стан. Я люблю хадзіць закаханай. Люблю кахаць, а калі табе толькі сямнаццаць год - гэта ўвогуле сэнс жыцця: любоў і да людзей, і да таго, што ты робіш, і да творчасці, да ўсяго.
- Як ты ставішся да творчасці Тані Беланогай?
П.Р.: Я шмат чаго пра яе ведаю, але ніяк не дабяруся пазнаеміцца з ей і паслухапць яе творчасць. Наконт бардаў – як барда я сябе не ўспрымаю. Для мяне бард – гэта швэдар, нейкія асаблівыя песні. Але ж мяне шмат хто бардам называе, таму я ўжо прызвычаілася. Пра Таню я можа месяц таму даведалася. Мне зараз прапанавлі з ёй сумесны кватэрнік зыграць.
- У сеціве цябе нарэдка параўноўваюць з Земфірай. Што ты думаеш на гэты конт?
П.Р.: Калі б я пісала песні таму, што я хачу пісаць песні, я б, мабыць, засмуцілася. Аднак я лічу, што песні пішу не я - яны прыходзяць з неба. Мяне ўвесь час з кімсьці параўноўваюць – і з Земфірай, і з Бабкіным. Не магу нават пералічыць. Але гэта ня дрэнна мабыць. Кожнаму свае.

- У цябе вельмі прыгожая беларуская мова. Ты цікавішся беларускай культурай?
П.Р.: Ведаеце, я не магу добра растлумычць, адкуль гэта ідзе. Мая песня - гэта такое мае прызнанне ў любові да Беларусі, але я не ведаю дакладна адкуль. Я не нарадзілася ў беларускамоўнай сям’і, у мяне не было такой беларускай мовы ў школе, яно проста ёсць і я разумею, што люблю нейкую сваю асобную Беларусь. Моцна люблю. Мне падаецца, што гэта мая нейкая звышзадача і я павінна яе зрабіць – прыцягваць людзей да беларускай мовы. Прыемна, калі пасля маіх песен хтось пачне размаўляць па-беларуску. У 8 класе я тарпіла на акустычны канцэрт N.R.M. Я выйшла, і зразумела, што мова ёсць і ў кніжках, але яна там сухая, нецікавая. А тут яна такая прыгожая, такая родная. Так пачаліся першыя спробы размаўляць па-беларуску. Для мяне прынцыпова на канцэртах размаўляць па-беларуску. А наогул, я заўсёды казала бацьку, што ніколі не з’еду з Беларусі. Я збяру вакол сябе якасных людзей і буду рабіць толькі якасныя рэчы для Беларусі. І яна будзе квітнець
- Кім ты бачаш сябе праз 10 год?
П.Р.: Праз дзесяць год я сябе не бачу. Я не хачу загадваць - гэта страшныя рэчы. Загадаю, што буду кімсьці – не стану, і што з гэтым рабіць? Не, я планы не люблю. Калі яны будуць, яны абавязкова абламаюцца. Мне падаецца, яны там, на небе, не любяць, калі ты робіш планы. Як кажуць: “Хочешь рассмешить Бога – расскажи ему о своих планах”. Я хацела спяваць і ведала - здарыцца. Зараз адчуванні таксама ёсць. Напэўна, яно ўсё прыйдзе, трэба толькі пачакаць. І планаў не рабіць.
Vizh
|
|
|
Суббота
19
Мая
сегодня

Воскресенье
20
Мая
Понедельник
21
Мая
Вторник
22
Мая
Среда
23
Мая
Четверг
24
Мая
Пятница
25
Мая
Суббота
26
Мая
Воскресенье
27
Мая
Понедельник
28
Мая