Я, бальны, бесскрыдлаты паэт

21.01.2015 19:13, Музыка

Гурт Trubetskoy, які 21 лютага прыедзе ў Віцебск з сольным канцэртам, прэзентаваў сваю першую беларускамоўную песню. Адбылося гэта падчас імправізаванага акустычнага выступу на курсах "Мова нанова".

Песня, напісаная на верш Максіма Багдановіча "Я, бальны, бесскрыдлаты паэт", які датуецца 1909 годам. Яго на рэпетыцыю прынёс гітарыст Руслан Уладыка, а базавы рыф для музыкі запрапанаваў бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч.

— Гэта такая сумная балада пра тое, як важна часам атрымаць добрую вестку ад каго-небудзь блізкага, як шмат яна можа значыць у канкрэтны перыяд часу, — распавядае вакаліст Павел Булатнікаў. — Цікава, што першую версію песні мы разабралі якраз у дзень народзінаў Багдановіча. У нас у актыве яшчэ дзве песні на беларускай, але ўжо цалкам нашага аўтарства і больш вясёлыя. Іх мы плануем запісаць у лютым.


"Я, бальны, бесскрыдлаты паэт"

У межах імправізаванага акустычнага выступу таксама прагучаў вядомы хіт "Ляпісаў" "Рамонкі" і перакладзеная на беларускую слухачкай курсаў Ганна Шыпшынай песня "Рядом" (у новай версіі "Разам"). Акрамя выканання песень музыкі адказалі на рознага кшталту пытанні, у тым ліку пра беларускую мову.

— Для мяне ніколі не стаяла пытанне пра тое, ці павінен я валодаць беларускай. Мы жывем у Беларусі і ведаць беларускую — гэта норма. Гэта мая родная мова, — сказаў Павел Булатнікаў.


"Рамонкі"

Гурт Trubetskoy створаны ў верасні 2014 былымі ўдзельнікамі "Ляпіса Трубяцкога": Паўлам Булатнікавым (вакал), Русланам Уладыкам (гітара), Аляксандрам Старажуком (бубны); да якіх прымкнуў бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч (экс-"Крамбамбуля", "J:морс"). На гэты дзень у актыве калектыву сінгл "Ласточка"і міні-альбом "Ёлки", а таксама выступы ў Расіі і ва Украіне.


TRUBETSKOY з праграмай "Хіты Ляпісаў і новыя песні"

21.02  Віцебск, КЗЦ "Планета (вул.Будаўнікоў 3) 18:00

Сустрэча — https://vk.com/trubetskoy_2102

Квіткі: танцпол ад 150 тыс. руб (папярэдне) да 250 тыс.руб (у дзень канцэрта), Vip-месцы за столікамі 300 тыс.руб..

Кропкі продажу:

 ГЦ "Беларусь", м. 265 (крама "Счастливые вещи")

 муз. крама "Культ-Масс" (ул. Леніна, 63)

 анлайн-продаж: www.ticketpro.by

Інфалінія: (029) 712-1111

21.01.2015 19:13, Музыка

TrubetskoyБогдановичБеларусьвитебскВитебскМузыка

 







Прастора в Витебске

Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”