Гурт waria прэзентуе новы трэк

12.04.2017 21:09, Музыка

Магілёўскі праект "waria" прадстаўляе публіцы свой новы трэк "Шёл человек" - новы павеў у музычным стылі гурта.

Гэты трэк - пра вечны рух чалавека, пра бясконцыя ланцужкі яго думак, якія прыводзяць да рашэнняў. Гэта адчуванне таго, што чалавек можа адчуваць сябе самотным, нават знаходзячыся сярод людзей. У простыя словы песні ўкладзены глабальны сэнс пра шлях жыцця, лёс і яго разнастайныя моманты.

Аўтар музыкі і тэксту - Варвара Шарай, лідар і вакалістка гурта. Над аранжыроўкай да трэка гурт працаваў усім складам.

Каротка пра гурт "waria":
Параўнальна малады калектыў, які выконвае песні на рускай мове. Праект пачынаў сваю дзейнасць і дзейнічае як інтэрактыўны. Наперадзе - новыя трэкі, рэлізы, відэа.

Усе навіны гурта можна адсочваць на афіцыйных старонках:
VK 

- FB 

12.04.2017 21:09, Музыка

 







Прастора в Витебске

Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”