Жыць альбо пісаць

31.05.2016 21:00, Литература

Міжнародную выставу, прысвечаную пісьменніку Варламу Шаламаву (1907–1982), у нашым горадзе арганізуюць «Дом літаратуры Берліна» супольна з сацыяльна-культурнай установай «Віцебск для мяне» і арт-прасторай «VZAP». 

«Калымскія апавяданні» Варлама Шаламава былі апублікаваныя ў СССР толькі напрыканцы 1980-х. За мяжой яны выйшлі раней, але пра гэтыя творы амаль не казалі. Доўгі час адзіным аўтарам, які распавядаў пра жыццё ў ГУЛАГу, лічыўся Аляксандр Салжаніцын.

Выстава «Жить или писать. Рассказы Варлама Шаламова» знаёміць публіку з біяграфіяй пісьменніка. Паводле куратараў выставы Вільфрэда Шолера і філолага-славіста Хрысціны Лінкс, досвед Шаламава не павінны ўспрымацца як прыватная сітуацыя. Жыццё і творчасць аўтара, які амаль дваццаць гадоў жыцця правёў у лагерах, знаходзіцца ў сусветным кантэксце, гэта каштоўнейшыя і вельмі дакладныя сведчанні аб жахлівых злачынствах ХХ стагоддзя. 

На выставе сабраныя дакументы, фотаздымкі і мастацкія творы. Яны прэзентаваныя для наведнікаў у выглядзе 35 планшэтаў на рускай мове, якія апісваюць жыццё і творчасць Шаламава, а таксама яго стасункі з такімі пісьменнікамі, як Мандэльштам, Пастэрнак і Салжаніцын. 

Праграма выставы:

14 чэрвеня, аўторак, 17:00 — Адкрыццё пры ўдзеле кандыдата філасоўскіх навук, дацэнта факультэта сацыяльнай псіхалогіі Маскоўскага дзяржаўнага псіхолага-педагагічнага ўніверсітэта, кіраўніка праекта Shalamov.ru

23 чэрвеня, чацвер, 18:00 — Лекцыя-прэзентацыя «Лёсы беларусаў у гады сталінізму» кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікалая Півавара.

31.05.2016 21:00, Литература

 







Восьмыдзень трапіў экспертам

Айдэнтыка Віцебска падводзіць вынікі

New Names