Ваш летні бук-ліст

28.05.2014 23:37, Литература

На двары без пяці хвілін чэрвень. Якія б не былі ў вас планы на лета, добрая кніга ім не зашкодзіць. Мы падабралі літаратуру, якую можна пагартаць і пад світанак на горных схілах, і пад сонечныя ванны смарагдавай Адрыятыкі, і пад рамантычныя прызнанні літіральна ўчора сустрэтага «адпачывальніка». 
Кнігі натхняльныя, таму не здзіўляйцеся, каліпасля вырашыце паехаць вакол планеты на ровары, альбо паголіцеся, ці сядзеце занатоўваць уласную паўсядзённасць. Але змены і захапленне з кожным творам абяцаем.
Рома Свечнікаў. «Рома едзе. Кніга 1»
Длястомленых жыццём
Дзякуй за яе мусім сказаць парталу 34mag.netі мультымедыя-выдавецтву «Пяршак». 20-гадоваму хлопчыку Роме з БДУІРа надакучыла сумнае жыццё ў стылым Менску, з нагоды чаго ён і вырашаў з’ехаць у кругасветку, перад чым паабяцаў знаёміць усю краіну са сваімі прыгодамі праз сайт 34-кі. Кніга патыхае абсалютнай свабодай: хочацца адразу ж схапіць заплечнік, 200 даляраў і візу, як гэта зрабіў Рома, — і бегчы на М1, каб спыняць машыны.
Акрамя разважанняў пра жыццё, свабоду і замалёўкі з розных краін у кнізе можна знайсці кучу палезных лайфхакаў: як заробіць на гадлі ганджай у Лос-Анжэлесе альбо атрымаць дах над галавой за ўласныя танцавальныя уменні.
Сяргей Жадан.«Anarchy in the UKR»
Для ўсіх, хто складае плэйліст на пахаванне
Кніга выйшла на беларускай у мінулым годзе дзякуючы перакладчыку Алегу Жлутке. На прэзентацыі ён завабіў чытачоў наступным чынам: распавёў пра апошні раздзел кнігі, які называецца «10 песень, якія я хачу пачуць на уласных хаўтурах». Рэч, згадзіцеся, незвычайная. І прачытанне цудоўна сумяшчаецца з праслухоўваннем трэкаў: напрыклад, тых жа SexPistols — AnarchyintheUK, якія падказалі і назву кнізе.
Але да пахавальных песень Жадан шмат разважае «за жыццё»: палітыка, сістэма адукацыі, жанчыны, каханне, алкаголь. Чытаць пра пахмельныя раніцы на якім-небудзь луганскім вакзале вельмі прыемна, бо піша Сяргей проста і кранальна, асабліва калі ты вандруеш летнімі электрычкамі і сядзішь на такім жа вакзале ў Оршы. 
Адам Глобус. «Казкі пра дарослых»
Для дзяўчынак 15+ і хлопчыкаў 21+
Гэты зборнік Глобуса — адзін з сёлетніх намінантаў на прэмію імя Гедройца ў гэтым годзе, што ўжо робіць яе вартай прачытання. Кніга вельмі зручная і прыемная ва ўсіх адносінах: маленькі кішэнны фармат, інтрыгуючая назва. У «Казках пра дарослых» сабраныя невялічныя гісторыі, як кажа сам Глобус, «у фармаце посцінгу, як любіць сучасны чытач». Частку гэтых гісторый можна адшукаць у ЖЖ аўтара, яны публікаваліся там цягам апошніх гадоў пад аднайменным тэгам.
Казкі — не толькі назва. У Глобуса знойдзеш і міфічных істотаў у менскіх рэаліях, і звычайныя жыццёвыя гісторыі, пасля якіх, на жаль, смешна не становіцца. Ратуе адзінае — характэрная толькі для Глобуса эратычная прыправа, над якой часам можна пасмяяцца, але часцей — проста задыхнуцца ад пяшчоты.
Кирилл Дубовский. «Хороший роман»
Дляхатніх філосафаў
Кніга Дубоўскага пабачыла свет яшчэ ў 2012, але зараз яе чытанне — не менш актуальнае і прыемнае, чымся тады. Чытаецца лёгка, і зноў жа, з улікам успрымання сучаснага чытача, які любіць колькасць старонак <150. У кнізе маладога аўтара сабраныя невялікія расказікі, якія нагадваюць партрэты-замалёўкі з жыцця звычайных людзей. 
Знойдзеце гісторыю на свой густ: ці пра «менеджера среднего звена», які прапіваецца за аўтамат з цацкамі, бо прафесія цяжкая, ці нават адзіную ў зборніку іранічную беларускамоўную аповесць пра пошукі нацыянальнай ідэі. Шкада толькі адно: пасля прачытання хочацца ад суму і адчаю ці паўтарыць лёс менеджера ці пайсці штурхаць свет. Настойліва рэкамендуем другое.
Сяргей Дубавец. «Errata»
Дляінтэлектуалаў на адпачынку
Кніга напісаная адным з былых рэдактараў «Нашай Нівы», а таксама прэтэндуе на прэмію імя Гедройца ў гэтым годзе. «Errata» — зборнік інтэлектуальных эсэяў пра падмены назваў і паняццяў. Але чытаць даволі проста: добрая мова журналіста спалучае цікавыя факты, прыгожыя метафары і важныя высновы вельмі арганічна, так што часам спынешся і пачынаеш уласныя развагі.
Дубавец кранаецца тэмаў мовы, гісторыі, самасвядомасці, нашай паўсядзённай рэчаіснасці. Таму міма вас кніга дакладна не пройдзе — усё роўна зачэпіцеся за нешта балючае і актуальнае. 
Андрэй Хадановіч. «Дэжа вю: перавыбранае»
Дляфізікаў і лірыкаў
«Дэжа вю» — зборнік Андрэя Хадановіча, выдадзены ў 2013 годзе, які ўяўляе сабой нізку лепшых твораў аўтара, пачынаючы з беларускіх лімерыкаў і «100 лістоў на tut.by» да апошніх «Несіметрычных сноў». Для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай літаратурай Хадановіч даўно ўжо паспеў стаць класікам, а значыць — перачытванне ніколі не будзе залішнім.
Класікі, як вядома, адметныя тым, што на кожны выпадак у іх знойдзецца верш. Вось і ўявіце, як рамантычна вы будзеце чытаць каму-небудзь пра «давай кончым разам» пад марскі акампанемент. Поспех забяспечаны!

На двары без пяці хвілін чэрвень. Якія б не былі ў вас планы на лета, добрая кніга ім не зашкодзіць. Мы падабралі літаратуру, якую можна пагартаць і пад світанак на горных схілах, і пад сонечныя ванны смарагдавай Адрыятыкі, і пад рамантычныя прызнанні літаральна ўчора сустрэтага «адпачывальніка».

Кнігі натхняльныя, таму не здзіўляйцеся, калі пасля вырашыце паехаць вакол планеты на ровары, альбо паголіцеся, ці сядзеце занатоўваць уласную штодзённасць. Але змены і захапленне з кожным творам абяцаем.


Рома Свечнікаў. «Рома едзе. Кніга 1»

Для стомленых жыццём

Дзякуй за яе мусім сказаць парталу 34mag.net і мультымедыя-выдавецтву «Пяршак». 20-гадоваму хлопчыку Роме з БДУІРа надакучыла сумнае жыццё ў стылым Менску, з нагоды чаго ён і вырашаў з’ехаць у кругасветку, перад чым паабяцаў знаёміць усю краіну са сваімі прыгодамі праз сайт 34-кі. Кніга патыхае абсалютнай свабодай: хочацца адразу ж схапіць заплечнік, 200 даляраў і візу, як гэта зрабіў Рома, — і бегчы на М1, каб спыняць машыны.

Акрамя разважанняў пра жыццё, свабоду і замалёўкі з розных краін, у кнізе можна знайсці безліч карысных лайфхакаў: як заробіць на гандлі ганджай у Лос-Анжэлесе альбо атрымаць дах над галавой за ўласныя танцавальныя здольнасці.

 


Сяргей Жадан.«Anarchy in the UKR»

Для ўсіх, хто складае плэйліст на пахаванне

Кніга выйшла на беларускай у мінулым годзе дзякуючы перакладчыку Алегу Жлутке. На прэзентацыі ён завабіў чытачоў наступным чынам: распавёў пра апошні раздзел кнігі, які называецца «10 песень, якія я хачу пачуць на ўласных хаўтурах». Рэч, згадзіцеся, незвычайная. І прачытанне цудоўна сумяшчаецца з праслухоўваннем трэкаў: напрыклад, тых жа SexPistols — AnarchyintheUK, якія падказалі і назву кнізе.

Але да пахавальных песень Жадан шмат разважае «за жыццё»: палітыка, сістэма адукацыі, жанчыны, каханне, алкаголь. Чытаць пра пахмельныя раніцы на якім-небудзь луганскім вакзале вельмі прыемна, бо піша Сяргей проста і кранальна, асабліва калі ты вандруеш летнімі электрычкамі і сядзішь на такім жа вакзале ў Оршы. 

 


Адам Глобус. «Казкі пра дарослых»

Для дзяўчынак 15+ і хлопчыкаў 21+

Зборнік Глобуса — адзін з сёлетніх намінантаў на прэмію імя Гедройца ў гэтым годзе, што ўжо робіць яе вартай прачытання. Кніга вельмі зручная і прыемная ва ўсіх адносінах: маленькі кішэнны фармат, інтрыгуючая назва. У «Казках пра дарослых» сабраныя невялічныя гісторыі, як кажа сам Глобус, «у фармаце посцінгу, як любіць сучасны чытач». Частку гэтых гісторый можна адшукаць у ЖЖ аўтара, яны публікаваліся там цягам апошніх гадоў пад аднайменным тэгам.

Казкі — не толькі назва. У Глобуса знойдзеш і міфічных істотаў у менскіх рэаліях, і звычайныя жыццёвыя гісторыі, пасля якіх, на жаль, смешна не становіцца. Ратуе адзінае — характэрная толькі для Глобуса эратычная прыправа, над якой часам можна пасмяяцца, але часцей — проста задыхнуцца ад пяшчоты.

 


Кирилл Дубовский. «Хороший роман»

Для хатніх філосафаў

Кніга Дубоўскага пабачыла свет яшчэ ў 2012, але зараз яе чытанне — не менш актуальнае і прыемнае, чымсьці тады. Чытаецца лёгка, і зноў жа, з улікам успрымання сучаснага чытача, які любіць колькасць старонак <150. У кнізе маладога аўтара сабраныя невялікія аповяды, якія нагадваюць партрэты-замалёўкі з жыцця звычайных людзей.

Знойдзеце гісторыю на свой густ: ці пра «менеджера среднего звена», які прапіваецца за аўтамат з цацкамі, бо прафесія цяжкая, ці нават адзіную ў зборніку іранічную беларускамоўную аповесць пра пошукі нацыянальнай ідэі. Шкада толькі адно: пасля прачытання хочацца ад суму і адчаю ці паўтарыць лёс менеджера, ці пайсці штурхаць свет. Настойліва рэкамендуем другое.

 


Сяргей Дубавец. «Errata»

 Для інтэлектуалаў на адпачынку

Кніга напісаная адным з былых рэдактараў «Нашай Нівы», а таксама прэтэндуе на прэмію імя Гедройца ў гэтым годзе. «Errata» — зборнік інтэлектуальных эсэ пра падмены назваў і паняццяў. Але чытаць даволі проста: добрая мова журналіста спалучае цікавыя факты, прыгожыя метафары і важныя высновы вельмі арганічна, так што часам спыняешся і пачынаеш уласныя развагі.

Дубавец кранае тэмы мовы, гісторыі, самасвядомасці, нашай штодзённай рэчаіснасці. Таму паўз вас кніга дакладна не пройдзе — усё роўна зачэпіцеся за нешта балючае і актуальнае. 

 

Андрэй Хадановіч. «Дэжа вю: перавыбранае»

Для фізікаў і лірыкаў

«Дэжа вю» — зборнік Андрэя Хадановіча, выдадзены ў 2013 годзе, які ўяўляе сабой нізку лепшых твораў аўтара, пачынаючы з беларускіх лімерыкаў і «100 лістоў на tut.by» да апошніх «Несіметрычных сноў». Для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай літаратурай Хадановіч даўно ўжо паспеў стаць класікам, а значыць — перачытванне ніколі не будзе залішнім. Класікі, як вядома, адметныя тым, што на кожны выпадак у іх знойдзецца верш. Вось і ўявіце, як рамантычна вы будзеце чытаць каму-небудзь пра «давай кончым разам» пад марскі акампанемент. Поспех забяспечаны!

Аўтар: Вiка Фамiна

28.05.2014 23:37, Литература

 







Восьмыдзень трапіў экспертам

Айдэнтыка Віцебска падводзіць вынікі

New Names