Віцебшчына алфавітная

04.12.2015 23:14, Литература

У “Арт-прасторы на Талстога 7” прайшла прэзентацыя каталога “Віцебскі алфавіт”. Ён змяшчае феномены, дасланыя жыхарамі Віцебска ўвосень 2015 года. Журы адабрала найбольш папулярныя з'явы, прафесійныя аўтары напісалі тэксты. Пад адной вокладкай змясціўся самы-самы Віцебск, ад Альгерда да Тэатра імя Якуба Коласа. 

Кніжка ў фрмаце PDF даступная бясплатна і для кожнага жадаючага. Пампаваць трэба па спасылцы (3.5 МБ). Калі загрузіць ў друкарку 17 аркушаў паперы А4, то гэтага хопіць, каб надрукаваць увесь каталог у фармаце А5. Атрымалася DIY-выданне. 

Падчас прэзентацыі адзін з арганізатараў Раман Воранаў распавёў пра хаду праекта, яго мэты і вынікі, далейшыя перспектывы. Выступоўца аддзячыў аўтараў, сябраў журы, інфармацыйных партнёраў і віцеблян за дапамогу ў рэалізацыі “Алфавіта”. 

Фота: Яўген Камінскі

04.12.2015 23:14, Литература

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске