Святкуем народзіны Караткевіча

17.11.2014 23:48, Литература

Сёлета Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 84. На тле значнасці гэтай асоб любая дата — круглая, любая дата — нагода. У рамках святкавання Дня нараджэння знакамітага беларускага пісьменніка ў Віцебску пройдуць літаратурны вечар і канцэрт, натхнёны творамі нашага славутага творцы.

26 лістапада а 18.00 у Віцебскай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. М. Горкага (пр-т Фрунзе, 30) адбудзецца прэзентацыя кнігі Дзяніса Марціновіча “Донжуанскі спіс Караткевіча”.

Дзяніс Марціновіч склаў спіс з дзесяці каханых жанчын Ул. Караткевіча: ад некаторых з іх засталіся толькі ініцыялы, хтосьці ананімна ўвайшоў у гісторыю пад імем літаратурнай гераіні, некаторыя былі платанічнымі каханымі, а хтосьці нават прымаў гасцей Караткевіча, загарнуўшыся ў коўдру. Апавяданне пра гэта вуснамі самога пісьменніка і яго сяброў не можа не зацікавіць.

29 лістапада а 17.00 у Выставачнай залі “Задзвінне” (вул. Чайкоўскага,3) адбудзецца канцэрт гурта “Нельга забыць” ( г. Мінск) з праграмай “Леаніды не вернуцца да зямлі…”, паводле аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча.

Творы новай праграма прысвечаны праблемам самаідэнтыфікацыі чалавека ў сучасным тутэйшым грамадстве, спробе зразумець сваё месца ў тэрытарыяльным аб’яднанні “Беларусь” і знайсці кропку адліку, для таго каб пачаць будаваць сябе і прастору вакол.

Уваход на ўсе падзеі  вольны! 

Кантакты: +375 33 380-81-25 (Ганна), +375 33 292-03-28 (Стась)
Імпрэзы адбываюцца ў рамках “Месяца добрых падзей”

17.11.2014 23:48, Литература

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске