Сучасная беларуская літаратура на ўздыме

13.02.2015 14:53, Литература

Не чулі? Абмяркуем разам

Сучасная беларуская літаратура мае ўсе прыкметы росквіту. Творы друкуюцца ва ўсіх жанрах: паэзія, проза, эсэістыка, прыгодніцкія раманы, літаратура для дзяцей і інш. Творы намінуюцца на прэстыжныя еўрапейскія прэміі і атрымліваюць іх, трапляюць на прэстыжныя замежныя кніжныя форумы, перакладаюцца на іншыя мовы свету. А колькі ладзіцца прэзентацый, творчых сустрэч і аўтограф-сесій!..

Але хто пра гэта ведае? Чаму такія падзеі найчасцей застаюцца шырока вядомымі ў вузкіх колах літаратурнай інтэлігенцыі? Чаму мы, чытачы, не гатовыя масава набываць беларускую літаратуру? Праблема ў чытачы ці ў літаратуры?!  

Пытанні цікавыя і актуальныя. Паразважаць пра іх, а таксама разам знайсці выйсці з няёмкага культурнага становішча запрашае грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” на ток-шоў у Віцебску: “Сучасная беларуская літаратура на ўздыме. Не чулі?”

Прыходзьце 17 лютага ў Цэнтральную гарадскую бібліятэку імя М. Горкага, каб паслухаць экспертаў і выказацца самім пра парадоксы сучаснага літаратурнага жыцця, у тым ліку і пра наступнае:

―Якія самыя яскравыя падзеі ў літаратурным жыцці Віцебска... мы прапусцілі за апошняе дзесяцігоддзе?

― Што ў нашых звычках, густах і ментальнасці ўплывае на нашую дасведчанасць і цікаўнасць да сучаснай беларускай літаратуры?

― Што і як варта зрабіць, каб віцябляне былі самымі дасведчанымі і апантанымі аматарамі сучаснай беларускай літаратуры?

У дыскусіі возьмуць удзел:

― Алесь Замкоўскі, загадчык літаратурна-мастацкай часткі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск);

― Павел Касцюкевіч, беларускі пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай і амерыканскай прозы, першы лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;

― Міраслаў Лазоўскі, памочнік дырэктаравыдавецтва “Беларускі Кнігазбор”.



17 лютага 2015 г. 

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя М. Горкага: Віцебск, пр-т Фрунзэ, 30а.

Пачатак: 18:30.

Уваход вольны!

Даведкі: +37529-894-05-17.

13.02.2015 14:53, Литература

Витебсклітаратуравитебск

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске