Разам – лацьвей

30.09.2016 21:32, Литература

У Беларусі не друкавалася настолькі поўных шляхаводаў па гарадскіх музеях і экспазіцыях. Кожны жадаючы можа стаць удзельнікам першага падобнага праекта. Гэта кніга прыдасца як жыхарам Віцебска, так і тым, хто яго наведвае ўпершыню. Яна мае прывабны выгляд, таму будзе цудоўным падарункам на памяць пра абласны цэнтр на поўначы Беларусі.

Даследаванне паўстала пасля трох гадоў працы гісторыка Мікалая Півавара. Віцебская Ратуша, музей Марка Шагала альбо Цэнтр сучаснага мастацтва добра вядомыя для тубыльцаў і гасцей горада і там былі радыя бачыць даследчыка. У іншыя музеі аўтар трапляў з трэцяга разу і толькі пасля паралельнай праверкі асобы.

Кніга выдаецца ў поўным колеры з аўтарскімі фотаздымкамі і арыгінальнымі ілюстрацыямі ад Анжалікі Гайцюкевіч. Вёрсткай займалася прафесійная дызайнерка, арганізатарка фэста “Барадулінкі” Наста Балотнікава. За карэктаванне адказвала Настасся Трафімчык – супрацоўніца мінскага Музея Якуба Коласа. Арганізацыя працы адбывалася пры садзеянні супольнасці Vitebsk4Me.

Каб дапамагчы праекту «50 музеев Витебска», трэба наведаць яго старонку на платформе “Улей”.

30.09.2016 21:32, Литература

 







IFMC 2017

Свята для мясцовых

Віцебскі арнамент