23.11.2011 17:53, Литература
Да нас звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік Віктар Манянцоў, які паведаміў, што 22 лістапада каля 8 гадзін раніцы, ён са сваім сябрам вяртаўся з Расонаў у Полацк. Пасля таго як машына праехала возера Сяляўшчыну, прыблізна за тры кіламетры да павароту на вёску Янкавічы на калгасным полі яны заўважылі дзіўную жывёліну.
Спачатку сябры падумалі, што гэта нейкая новая гаспадарчая жывёліна, кшталту вялікай каровы. Яны былі здзіўленыя яе памерамі, таму спынілі машыну, каб разгледзець незвычайную істоту. І вельмі здзівіліся таму, што ўбачылі. Па-першае, жывёла памерамі хутчэй нагадвала невялікага слана, чым буйную карову. Па-другое, у яе былі крылы, хвост і даўгая, нібы ў жырафы, шыя.
Вось як апісвае жывёліну сам Віктар Манянцоў:
– Нічога такога я раней не бачыў. З сантыметрам я за ім не бегаў, але разам з даўгой шыяй і хвастом, думаю, метраў дзесяць у ім было. Але самае цікавае – скура. Нам спачатку падалося, што ён шэры, але яшчэ фактычна прыцемкі былі. Калі ён устаў і пайшоў у бок лесу, мы зразумелі, што скура хутчэй перламутравая: яна пералівалася рознымі колерамі. Мы стаялі хвіліны тры пры дарозе, а ён штосьці рабіў, ці то спаў, ці то чухаўся, бо галава спачатку была як бы пад крылам. А пасля ён, мабыць, нас заўважыў, бо паглядзеў у наш бок, узняўся на лапы (яны, дарэчы, у яго нейкія караткаватыя, як для такога цела, з кіпцюрамі) і пайшоў у бок лесу.
Далей адбылося самае цікавае. Па словах Віктара Манянцова, жывёліна пачала разбягацца і махаць крыламі – відаць, хацела паляцець. Але паляцела ці не, невядома, бо істота забегла за невялікі пагорак, а што было далей, прадпрымальнікі не пабачылі
– Калі ён знік, – расказвае Віктар далей, – нас аж у халодны пот кінула. Мы толькі тады зразумелі, што ён мог быць драпежным. Мы хутка селі ў машыну і паехалі. Дзякуй Богу, што ён, напэўна, сам нас спужаўся.
Віктар з прыяцелем звярнуліся не толькі да нас, але яшчэ і ў міліцыю, скуль іх накіравалі ў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Там здарэннем, як ні дзіўна, зацікавіліся, і Віктара ўжо апытаў спецыяліст, якога выклікалі з Акадэміі навук. Пакуль праводзіцца праверка – вывучаюцца сляды, што пакінула на зямлі зніклая істота.
Вось што мяркуе пра яе відавочца:
– Я думаю, гэта быў цмок. Можа, і не той, што ў казках, але як яшчэ назваць гэтую жывёліну? Я на сто адсоткаў упэўнены, што гэта быў цмок.
Мы будзем сачыць за развіццём падзеяў.
Тэкст: Будзьма беларусамі!
|
|
|
Суббота
19
Мая
сегодня

Воскресенье
20
Мая
Понедельник
21
Мая
Вторник
22
Мая
Среда
23
Мая
Четверг
24
Мая
Пятница
25
Мая
Суббота
26
Мая
Воскресенье
27
Мая
Понедельник
28
Мая