“Барадулінкі” ізноў у Віцебску

24.08.2016 19:25, Литература

Хутчэй за ўсё, гэта адзіны віцебскі фэст, які надае столькі ўвагі літаратуры. “Барадулінкі” яднаюць free-market, кірмаш рамеснікаў, курсы беларускай мовы, выступы музычных гуртоў, кінапаказы. 

Але аснова — гэта літаратура. Сёлета на Талстога, 7 вас чакаюць прэзентацыя новай кнігі Віктара Марціновіча, выступ паэта Віталя Рыжкова, знаёмства са зборам “50 музеяў Віцебска” Мікалая Півавара, а па-над усім гэтым — усмешка Рыгора Барадуліна і памяць пра нашага слаўнага земляка.

Свята пройдзе ў суботу 27 жніўня, пачатак а 12-й. Падрабязную праграму глядзіце ніжэй.

24.08.2016 19:25, Литература

 







Віцебскі арнамент

Выставка от журнала «Имена»

Дзень вуліцы