Барадулінкі 3.0

16.06.2017 00:02, Литература

Грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма!” і Сацыяльна-культурная ўстанова “Віцебск для мяне” запрашаюць на свята, прысвечанае нашаму земляку, народнаму паэту Рыгору Барадуліну. Падзея разбурае традыцыйны фармат літаратурных імпрэз і ўбірае ў сябе самыя разнастайныя актыўнасці. Сёлета праграма “Барадулінак”, трэціх па ліку між іншым, выглядае наступным чынам:

12:30-14:00 - заняткі Мова Нанова з Сяржуком Маркавым

14:10-15:30 - прэзентацыя кнігі “Віцебская мастацкая школа для дзетак”, дыскусія

15:40-16:40 - інтэрактыўная экскурсія краязнаўцы Міколы Півавара “Ушаччына Рыгора Барадуліна”

17:00-18:20 - лекцыя памяці Рыгора Барадуліна - “Голас і логас Рыгора Барадуліна: лекцыя з чатырма лірычнымі адступленнямі”. Чытае паэт і літаратуразнаўца Міхась Скобла.

18:30-20:00 - лекцыя-выступ Альгерда Бахарэвіча, паэзія Юліі Цімафеевай

20:00-22:00 - канцэрт з удзелам гуртоў Teleport / Kitchen Stuff Only (унутраны дворык Талстога,7)

22:10-23:30 - Кінапаказ кароткаметражнага кіно: Радзіма. Мова. Каханне. 

Дадатковыя забаўкі:

17:00 - майстар-клас па традыцыйных танцах (пляцоўка перад арт-прасторай Талстога, 7)

Увесь дзень: добрая музыка ад віцебскіх ды-джэяў / маркет / буккросінг / фрымаркет / фотазона

Такім чынам, горад Віцебск, Дзень горада 25 чэрвеня, арт-цэнтры на вул. Талстога, 7. 

16.06.2017 00:02, Литература

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске