27.08.2009 14:18, Игры
Гулялка Kings Age некалі актыўна піярылась на разнастайных старонках з дапамогай банэраў на роднай гледачу мове. Мясцовы ай-пішнік запрашаўся далучыцца да якаснай гульні па-беларуску, што не магло не падкупіць вялікую колькасьць юзэраў з нашых абшараў. Пасля тыднёвага працэсу ўцягвання кожны выхад у інтэрнэт суправаджаецца не толькі праверкай пошты і прагляду апошніх навінаў, але і паходам на www.kingsage.by, каб пабудаваць хату алхімікаў, праапгрэйдзіць шахту і пільню, ну і, натуральна, натрэніраваць пару дзесяткаў храмоўнікаў і рыцараў для чарговага паходу.
Нягледзячы на ўсю ваяўнічасьць, гульня Kings Age не адцягвае шмат часу, пару заходаў на дзень хопіць, каб спустошыць назапашаныя рэсурсы, адбіць атаку, папрактыкавацца ў гандлі і дыпламатыі. Войскі нават з суседніх "селішчаў" ідуць па дзьве-тры гадзіны, а рэсурсы набягаюць ня так хутка, каб увадначасьсе запоўніць склады. Малюнак вашага селішча з рэчкай і горкамі будзе адбіваць усе змены: новыя будынкі, падвышаны ўзровень абароназдольнасьці замкавай сьцяны. Шкада толькі, юніты ня бегаюць па палетках.
Графіка, асабліва на пазьнейшых этапах, заўважна падгружае трафік, таму поўны кайф ад гульні магчымы толькі на шырокапалосавым інтэрнэце. Хаця, аўтар гэтых радкоў эфэктыўна разьвіваецца часам і на хуткасьцях GPRS-доступу. Дарэчы, адсутнасьць магчымасьці канфігураваць графіку гульні ёсьць адным са значных мінусаў. Яшчэ варта адзначыць нераспрацаваную сыстэму дапамогі, шмат да якіх момантаў можна, што называецца, даперці выключна самому. Адзін з выхадаў - сябры па альянсу, у які вы пры жаданьні ўступіце, каб разьвівацца больш упэўнена. І тут пачынаюцца плюсы...
У міжнароднай гульні, як аказалася, вялізарная колькасьць карыстальнікаў з Беларусі. Яны звычайна прымыкаюць да альянсаў, кшталту, Белая Русь альбо Вялікае Княства якія стала трымаюцца ў чэмпіёнах па колькасьці ўдзельнікаў. (Гэта ў нас, відаць, зь нейкай лічбавай галадухі, бо, нагадаю, па колькасьці адносных карыстальнікаў Livejournal'у беларусікі таксама займаюць адно з першых месцаў.). Гульцоў проста з усіх бакоў акаялюць "Маладэчна", "Любань", "Менск", "Сапегаў Замак" і іншыя селішчы. Гэта ня можа не прывабліваць, тым больш у спалучэньні з цудоўным перакладам інтэрфэйсу на родную беларускую гаворку.
Наш горад таксама прадстаўлены ў Kings Age. Альянс Vitebsk4me запрашае кожнага зарэгістравацца на www.kingsage.by і далучыцца да нашай суполкі, каб разам будавацца, гандляваць і, абавязкова, змагацца.
|
|
|
Суббота
19
Мая
сегодня

Воскресенье
20
Мая
Понедельник
21
Мая
Вторник
22
Мая
Среда
23
Мая
Четверг
24
Мая
Пятница
25
Мая
Суббота
26
Мая
Воскресенье
27
Мая
Понедельник
28
Мая