21.08.2011 20:02, Мода
Слова “кеды” паходзіць ад назвы амерыканскай абутковай фірмы “Keds”, якая была заснавана у 1916г. і спецыялізавалася на выпуску спартовага абутку. На сённяшні дзень кеды сталі неад’емнай часткай паўсядзеннага жыцця моладзі ва ўсім свеце. Віцебская моладзь не выключэнне: колькасць хлапцоў і дзяўчат, апранутых у кеды, ліку не паддаецца.

Кеды – гэта стыль жыцця. А для добрага жыцця патрэбны добрыя кеды. Зразумела, можна схадзіць на Полацкі рынак і за 80 тыс. набыць нікому не вядомыя Abibas. Няма гарантыі, што праз тыдзень яны не парвуцца і не кануць у лету, але ж затраты часу і грошай застануцца мінімальнымі. Аднак, згадзіцеся, нашмат прыемней набыць рэч брэндавую. Тут і якасць, і задавальненне, і пачуццё прыналежнасці да сусветнай моладзевай культуры. Але ж ці лёгка гэта – знайсці кеды знакамітых марак у Віцебску? І калі знойдзеш, як шмат яны будуць табе каштаваць? Адказ на пытанне я шукала ў такіх буйных гандлёвых кропках гораду, як "Беларусь", "Кантынент", "Эвіком" і "Еўропа".
Вядома, кеды для паўсядзеннага карыстання выпускаюць такія вядомыя кампаніі, як Adidas, Converse, Сamelot, Draven, Levi's, Nike, Reebok і інш. У свіах пошуках я вырашыла зрабіць націск на класічныя Converse.
Шукаць кеды ў “Беларусі” ( а пачала я менавіта з гэтага гандлёвага цэнтру) мне падавалася самым цікавым: тут ёсць фірмовы ралет Сamelot і даволі вялікі буцік моладзевага абутку Mshoes TV.
Mshoes TV выглядае так, які і належыць моднай моладзевай краме: выбар кедаў тут вялікі і кожны можа знайсці абутак па-сабе, сярод марак-вытвоцаў - Reflex, Baas і інш. Кошты ад 150 тыс. і вышэй. Не страшныя, як бачыце, кошты. Аднак, на маё пытанне, ці бываюць у продажы класічныя Converse, лагатып якіх “смачна” ўпрыгожвае буцік з наружнага боку, прадавачка дала адмоўны адказ.
А вось Сamelot не расчараваў. Тут можна набыць кеды ад 109 тыс. як звычайны класічны фасон самых розных колераў, так і скураныя. Кошты, канешне, вышэй, але не на шмат: ад 149 тыс. Тут, як і паўсюдна, абутак made in China, аднак брэнд ёсць брэнд.

У “Беларусі” ўсё. Можна яшчэ знайсці шмат марак ці фасонаў, раскіданых па самых розны ралетах, такіх як “Жаночы абутак” альбо проста ралет №х, аднак сусветнавядомая марка (а не яе чарговая падробка) наўрад ці патрапіць вам у рукі.
Наступным пунктам прызначэння для мяне стаў “Кантынент”. Тут наогул было ўсё складана. Модныя на сённяшні дзень мадэлі – бяры не хачу, аднак хацелася б пафарсіць у брэндавым абутку. Абхадзіўшы ўсе паверхі і так нічога і знайшоўшы цікавага, ужо ў роспачы, я патрапіла ў Camelot. Стала трохі весялей. Выбар адрозніваўся ад ралета гэтай жа маркі ў “Беларусі”. Больш кедаў з калекцыі “Вясна-лета-2011”, тыя, што з кветачкамі (Shipr), па коштах ад 159 тыс.
Канечне, я не магла абмінуць увагай “Мекку” тых, хто мае дастаткова добры густ, аднак не заўсёды мае дастаткова грошай: на сваім шляху я збочыла на “Эвіком”. І знайшла амаль тое, што шукала: кеды Converse заўважаны не былі, а вось Reflex, Baas, Adidas – калі ласка. Кошты ад 250 тыс. і вышэй. Асабліва парадваў прадавец кедаў Reflex. На маё здзіўленнае: ”Што, сапраўды з ЗША?!” ён весела пачаў расхвальваць “сапраўдны брэнд”. Паказаў новую мадэль, што зусім нядаўна паступіла ў продаж, і запэўніў, што хутка ў яго можна будзе набыць шмат рэчаў з новай калекцыі. Праўда, кошты на іх пакуль невядомыя. Ну што ж. Пакуль чакаем.
А вось “Еўропа” сталася самым сумным мейсцам для пошуку кедаў сусветнавядомых брэндаў. Адзіная вядомая марка кедаў, што патрапіла ў рукі - Levi's. Прычым прадавец адразу папярэдзіў: кеды каштуюць шмат. Так, пара чорных кедаў каштавала 90 у.а. Вось і атрымліваецца спачатку - паспрабуй знайдзі, а знайшоўшы – паспрабуй набудзь.
Хаця, хто шукае, той заўсёды знойдзе.
Даведка: Кеды Converse Аll-Star, упершыню вырабленыя напачатку XX ст. У далекім 1917 г. кеды вельмі спадабаліся баскетбалісту Чаку Тэйлару, спартовец прыняў актыўны ўдзел у кампаніі па рэкламе новага абутку, і з таго часу на эмблеме можна пабачыць яго імя і аўтограф.
vizh
|
|
|
Суббота
19
Мая
сегодня

Воскресенье
20
Мая
Понедельник
21
Мая
Вторник
22
Мая
Среда
23
Мая
Четверг
24
Мая
Пятница
25
Мая
Суббота
26
Мая
Воскресенье
27
Мая
Понедельник
28
Мая