Vitebsk Social Design

06.05.2016 02:15, Дизайн и Арт

Курс сацыяльна адказнага дызайна Vitebsk Social Design пройдзе ў Віцебску у траўні–верасні 2016 г.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя спецыялісты. Курс складаецца з 16 спатканняў з практыкуючымі прафесіяналамі з Мінска, Віцебска і Варшавы. Сярод іх — як супрацоўнікі студый, гэтак і дызайнеры-фрылансеры.

Заняткі адбываюцца ў траўні–чэрвені 2016 г. Працягласць кожнай сустрэчы — 1.5 гадзіны. Сустрэчы падзяляюцца на лекцыі і практычныя заняткі, падчас якіх удзельнікі рэалізуюць заданні выступоўцаў. На сустрэчах выступоўцы падзеляцца сваімі ведамі і досведам працы ў грамадска карысных праектах. Гэта пяляпшэнне гарадской прасторы, развіццё экалагічных ініцыятыў, афармленне падзей мастацтва і культуры, разнастайныя медыйныя і сацыяльныя праекты.

Сярод выступоўцаў: 
• Ян Карпаў, «Студия Яна Карпова»;
• Аляксей Чаранкевіч, Яндэкс.Беларусь; 
• Захар Шлімакоў, студыя Red Graphic;
• Ігар Юхневіч, yukhnevich.com;
• Кася Сырамалот, 34mag.net;
• Ігар Сувораў і інш.

Пасля правядзення заняткаў удзельнікам будзе прапанавана рэалізаваць уласныя праекты па тэмах Курса. Тэрмін рэалізацыі праектаў: ліпень–верасень 2016 г.

Каб прыняць удзел у адборы ўдзельнікаў Vitebsk Social Design, запоўніце невялікую анкету па спасылцы: http://bit.ly/vsd2016 Апошні тэрмін падачы анкеты: 15 траўня 2016 г., 23:59.

Першая сустрэча адбудзецца: 21 траўня 2016 г.

Арганізатары Vitebsk Social Design: УК «Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», Сацыяльна-культурная ўстанова «Віцебск для мяне».

Тэлефон для дадатковых даведак: +375 29 899-98-27 (Кірыл).
E-mail: vitebsk4me@gmail.com

06.05.2016 02:15, Дизайн и Арт

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске