Выстава Андрэя Майера

30.01.2012 22:26, Дизайн и Арт

cike1 maer

Мастак і ілюстратар Андрэй Майер (Cike1) прывязе з далёкага Рэгенсбургу аднадзённую выставу пад незагоннай назвай "Адзін дзень – адзін персанаж". Усіх, хто прыдзе, чакае некалькі дзясяткаў арт-інтэрпрэтацый вядомых і не вельмі добра знаных герояў, вобразаў, гістарычных постацяў. Стыль Андрэя, больш вядомага ў нашым горадзе пад прозвішчам Смага, варты для азнаямлення кожнаму, хто звязаўся з мастацтвам ці плануе гэта зрабіць, для тых, хто цікавіцца светам прыгожага. Для студэнтаў наведванне выставы стане не менш карысным, чым пракручванне партфоліа "лебедзеўскіх" ілюстратараў, а для ўсіх астатніх – добрай нагодай пабачыцца са старым знаёмым. Бо ўсе, каму за "четвертак" мусяць ведаць Андрэя.

Аднадзённая выстава пройдзе ў малой залі Цэнтру сучаснага мастацтва па адрасе вул. Белабародава, 5 (пл. Перамогі) у сераду 8 лютага. Пачатак а 17-й гадзіне.

Пазнаёміцца з праектам можна на старонцы Cike1 "Укантакце".

30.01.2012 22:26, Дизайн и Арт

ВитебскВіцебскvitebskstreet-artCike 1Андрей Маер

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая