20.09.2011 02:16, Дизайн и Арт

Адбамібілі фанкі на Сенненскай. Суседскі сабака больш не выцягвае вушы пры выглядзе масы стракатых асобаў (як па колеры адзення, гэтак і па манерах паводзінаў); па пагорках прыватнай забудовы больш не гуляюць хіпстэрскія чародкі ў пошуках тусні і ненатэльваюць арганізатарам, як на яе трапіць; раён Лучоса вярнуўся з культурнага цэнтру Віцебска да сваіх звыклых суседзяў: Тарнага і ДСК.
Пад бледную гарбатку, пахі вогнішча і прэтэнцыёзныя сэты Рокстара і Трафарэта (рубілі хіты, быццам заўтра на апошні суд) у Віцебску прайшла другая “Гравітацыя” – мясцовы стрыт-арт івэнт, які збірае маладых вулічных мастакоў усяе Беларусі пад сцягі еўрапейскай тэматыкі і проста прыгожага мастацтва. Сёлета на фэсце ўдзельнічалі КІРХР з Маладэчна, EGAS85 і ЗЮЗЯ (Менск), IS (Віцебск), Валерыя (Менск) і STANI з Воршы. Іх эскізы прайшлі адбор журы, а самі аўтары былі запрошаныя ў Віцебск для ўдзелу ў фэсце.
Мерапрыемства праходзіла на прыватнай тэрыторыі, таму абышлося без дазволу аддзелу ідэалогіі, ўзгадненняў з пажарнымі, санітарна-эпідэміялагічнымі службамі, кіраўніцтвам па архітэктуры, ветэранскімі і спартова-патрыятычнымі аб’яднаннямі, пастаяннай камісіяй па маральнасці і іншымі “радзецелямі”. Сціпла і па-восеньску спакойна мастакі выпісвалі еўрапейскі Віцебск.
У тройку лідыруючых пытанняў з боку наведвальнікаў трапілі: “Чаму сёлета “Гравітацыя” адбываецца менавіта тут?”, “Хто перамог?” і “Дзе тут прыбіральня?”. Адказ на першае пытанне хаваецца ў папярэднім абзацы: арганізацыя фэсту на закрытай тэрыторыі пазбавіла яго шматлікіх клопатаў, зрабіла менш пампезным і афіцыёзным, а шчодры прыём гаспадароў надаў акцыі ўтульнасці і ненапружлівасці. Адказ на трэцяе пытанне ўжо нікому не дапаможа, а на другое можна адназначна канстатаваць: пераможцам стаўся “Еўрапейскі клуб”, катораму фартанула зарганізаваць на сваіх сценках цэлы паралельны свет – з храмамі ў нябёсах, піцай для Марка і Бэлы, Эйфелевай вежай на вул. Леніна (інакш як бы яна абдымалася з нашай Ратушай?) і шрыфтавой метамарфозай, пабачыўшы каторую адна з наведвальніц была гатовая ў рэжыме right-here-right-now заснаваць дадатковы прыз для яе аўтара.
Тыя, хто ўсё ж такі дайшоў да мерапрыемства, падаецца, не пашкадавалі. Для тых жа, хто ня быў, выкатываем невялікі фотаэкскурс па імпрэзе ад Ягора Кузняцова.
|
|
|
Суббота
19
Мая
сегодня

Воскресенье
20
Мая
Понедельник
21
Мая
Вторник
22
Мая
Среда
23
Мая
Четверг
24
Мая
Пятница
25
Мая
Суббота
26
Мая
Воскресенье
27
Мая
Понедельник
28
Мая