Сустрэчы з маладымі творцамі

24.07.2016 09:45, Дизайн и Арт

25.07.2016, Art-Pub “Torvald”, 17:00–19:00

Каміла Дамброўская

Нар. у 1976 г.

Выпускніца Варшаўскага Універсітэту, спецыяльнасць – гісторыя мастацтва, а таксама Акадэміі фатаграфіі ў Варшаве. Фатаграфуе ўжо шмат гадоў, але толькі з 2011 г. робіць гэта больш інтэнсіўна і прадумана. У сваёй працы Каміла звяртае ўвагу па-першае на людзей, на іх праблемы і мары, для яе вялікае значэнне мае кантакт з героем. Прымала ўдзел у супольных выставах, а яе фота-кніга “Nastację” была намінавана на Фота-публікацыю года 2015. Праводзіла фота майстар-класы для моладзі і заняткі ў Варшаўскіх цэнтрах падтрымкі сямей. Аўтарка фатаграфій у даведніку па рэках Буг і Лівец.


Мірэк Казьмерчак

Нар. у 1989 г.

Выпускнік Варшаўскага Універсітэту, аддзяленне фатаграфіі на факультэце журналістыкі і палітычных навук. Лаўрэат шматлікіх фота-конкурсаў. Яго цікавіць дакументальная і рэпартажная фатаграфія ў самым шырокім значынні гэтых паняццяў. Любіць працаваць “у палявых умовах”, выходзіць з фатаапаратам у горад, расказваць пра людзей і прастору, у якой ён жыве. Некалькі апошніх год жыве і працуе ў Варшаве. Заснавальнік і член калектыву фаторгафаў PUAPcollective.


Ольга Сьвёнтэцка

Нар. у 1987 г.

Па адукацыі эканаміст, журналіст і фатограф. Прафесіянальны досвед атрымоўвала з 2007г., працуючы фрылансерам – пісала, рэдагавала, фатаграфавала і рэалізавала графічныя і маркетынгавыя праекты для розных выданняў (Newsweek, Malemen, KAWAMagazyn, Magiel, Biocity), а таксама для дзяржаўных і прыватных установаў. Вучыцца спалучаць слова і карцінку ў мультымедыа. Працуе ў інтэрактыўным агенцтве ў сферы PR i копірайту. Заснавальніца і член калектыву фаторгафаў PUAPcollective.

Кшыштоф Сенкевіч

Нар. у 1991г.  

Варшавянін. Студэнт Інстытуту Творчай Фатаграфіі ў Опаве. Па адукацыі – эканаміст. Скончыў пяты выпуск праграмы “Migawki” (2012 г.), арганізаванай Таварыствам Творчых Ініцыятыў "ę", а таксама быў прад’юсарам на FestiwalMigawek у 2015г. Рэдактар партала Urbanautica, а таксама FreshFromPoland. На сваім рахунку ўжо мае індывідуальныя і супольныя выставы, кніжныя публікацыі. Яго цікавіць тэма горада як следа ад прысутнасці і жыццядзейнасці чалавека. Лаўрэат першага конкурсу DEBUTS. Атрымаў спецыяльны прыз за працу пад назвай “WrongPlaces” (пра польскую архітэктуру).

24.07.2016 09:45, Дизайн и Арт

 







Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”

Футбол как отражение общества