24.09.2011 11:27, Дизайн и Арт
З 17 верасня па 2 кастрычніка у ГУ " Культурно-исторический комплекс "Золотое кольцо "Двина" працягваецца выстава твораў з пленэра, прысвечанага Эміліі Плятэр.
Па вялікім рахунку, пленэр, прысвечаны Эміліі Плятэр, што прайшоў у першай палове жніўня 2010 года на Браслаўшчыне, варта было б правесці яшчэ ў 2006 годзе, калі адразу некалькі еўрапейскіх краінаў - Латвія, Польшча, Літва, якія лічаць яе сваёй гераіняй, святкавалі 200-годдзе са дня яе нараджэння. Банк Літвы нават выпусціў у гонар Эміліі Плятэр і лістападаўскага паўстання 1831 года памятную манету ў 50 літаў. У гэты год Беларусь гэтую дату на афіцыйным узроўні не адзначала.
Зараз жа цэнтрам пленэра, прысвечанага Эміліі Плятэр, стала вёска Слабодка Браслаўскага раёна, у ваколіцах якой мастакі малявалі і пісалі эцюды. Але былі яшчэ і шматлікія вандроўкі, запамінальныя ўражваючыя паездкі ў Опсу, Іказнь, Бельмонты (Ахромаўцы), Браслаў, Відзы. Сярод мастакоў, што прынялі ўдзел у пленэры - Міхась Цыбульскі , Вячаслаў Шамшур, Галіна Сілівончык і інш. Адным з арганізатараў пленэру з’яўляўся Германавіцкі культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча.
Асабіста ў мяне выстава выклікала пачуццё гонару за беларускіх жанчын. Вы ж ведаеце, няма такой дзяўчыны, якая б ні разу не выказалася супраць так званага кухоннага рабства і захаваўшыхся да нашых дзен перажыткаў патрыярхата. Некаторыя з прадстаўніц слабога пола актыўна выступаюць за жаночую эмансіпацыю і часам прылюдна паляць станікі. Зразумела, іх справа – правая. Вось толькі часам пытаешся ў адпетай феміністкі пра сусветнавядомых жанчын, якія на асабістым прыкладзе даказвалі роўнасць палоў і… Аблом. Максімум Роза Люксембург узгадваецца. Яшчэ больш крыўдна становіцца, калі прыклады жаночай мужнасці і адвагі шукаюць не ў гісторыі роднай зямлі, а за мяжой – мол, у нас тут ніколі нічога такога не адбывалася. Памыляецеся, панове: жыццё і дзейнасць славутай беларускай жанчыны-воіна Эміліі Плятэр – яскравы таму прыклад.
Гісторыя - рэч складаная і часам зусім незразумелая. Аднак, можна адчуць атмасферу той ці іншай падзеі праз наведванне тых мясцінаў, дзе нарадзілася, гадавалася і сталела вядомая гістарычная асоба. Так і з Эміліяй Плятэр: хочаце больш даведацца і зразумець – едзце ў вёску Опсу ( Браслаўскі раён), якая з 1829 года належала Плятэрам і дзе яшчэ захаваліся рэшткі іх маёнтка. Не маеце часу і магчымасцяў – вам у Задзвінне: мастакі, што удзельнічалі ў пленэры, паспрабавалі праз уласныя творы перадаць уражанні не толькі ад прыгажосці беларускага Паазер’я, але і дух старасвецкай Браслаўшчыны, гонар за нашых гераічных продкаў.
Даведка: Эмілія Плятэр нарадзілася 13 лістапада ў Вільн ў сям’і багатага і старадаўняга графскага роду Плятэр, які меў маёнткі ў Польшчы, Літве, Латвіі, Беларусі. У 1815 годзе, пасля разводу бацькоў, пераехала з маці да далёкіх сваякоў Плятэраў-Зібергаў у іх радавы маёнтак Ліксна ў наваколлях Дынабурга (Даўгаўпілса) былой Віцебскай губерніі.
З дзяцінства дзяўчына вельмі цікавілася кнігамі. Асаблівае захапленне выклікалі расповеды пра герояў, якія са зброяй у руках баранілі свабоду сваёй радзімы. Зачытвалася яна творамі філаматаў і філарэтаў, захаплялася беларускім фальклорам, займалася яго збіраннем і запісваннем. Між іншым, Эмілія віртуозна валодала жанрам галашэння, магла на фартэпіяна перадаць тужлівы смутак народных матываў, па-майстэрску танчыла народныя танцы.
Падзеі рэвалюцыйнага паўстання 1830 – 1831 гадоў не змаглі пакінуць яе абыякавай. Эмілія абстрыгла свае прыгожыя даўгія валасы, пераапранулася ў мужчынскі сірой і рушыла на вызваленне любай краіны. Дзяўчына аб’язджала на кані навакольныя вёскі і заклікала іх жыхароў да паўстання, барацьбы “за нашую і вашую волю”. Па сведчанні відавочцаў, Эмілія сабрала атрад колькасцю ў 280 стралкоў, 60 конных, некалькі сотняў пешых байцоў. Неўзабаве маладая жанчына была прызначана камандзірам 1-ай роты 25-га лінейнага палка паўстанцкай арміі. У шэрагах аб'яднаных сіл змагароў яна ўдзельнічала ў бітве пад Вільна, аднак сілы былі няроўныя: паўстанцы панеслі вялікія страты і былі змушаны адступіць на захад. Эмілія засталася вернай сваёй ідэі быць салдатам, “пакуль краіна не адшукае поўнай волі”. Яна пакінула адступаючыя ў Прусію часткі і накіравалася ў Польшчу, да ваюючых падраздзяленняў. З нескалькімі сваімі сябрамі яна прайшла з поўначы на поўдзень амаль усю Літву. На адзіннадцаты дзень вандроўкі Эмілія згубіла прытомнасць. Пазней, хворая, яна хавалася ў сяброў у Літве, а 23 снежня 1931 года памерла.
Ужо пасля смерці Эмілія была залічана ў разрад дзяржаўных злачынцаў, уся яе маёмасць і маёнткі былі канфіскаваныя. Весткі пра гераічны ўчынакі адважнай “ліцвінкі” абляцелі ўвесь свет, абрастаючы новымі фактамі і легендамі. Ёй былі прысвечаны шматлікія творы пісменнікаў і паэтаў Польшчы, Францыі, Нямеччыны, Англіі, Італіі. Аднак ці не самым славутым “помнікам” Эміліі Плятэр стаў верш Адама Міцкевіча “Смерць палкоўніка”.
vizh
|
|
|
Суббота
19
Мая
сегодня

Воскресенье
20
Мая
Понедельник
21
Мая
Вторник
22
Мая
Среда
23
Мая
Четверг
24
Мая
Пятница
25
Мая
Суббота
26
Мая
Воскресенье
27
Мая
Понедельник
28
Мая