23.11.2011 20:00, Дизайн и Арт

У пятніцу 25 лістапада да нас у Віцебск завітаюць дзве далека не апошнія асобы з беларускай “калекцыі” дзеячоў сучаснага мастацтва: Валянціна Кісялёва і Сяргей Шабохін. Творчая сустрэча з імі адбудзецца а 17-й гадзіне ў Выставачнай зале Цэнтра сучаснага мастацтва (вул. Белабародава, 5. Плошча Перамогі). Запрашаюцца ўсе ахвотныя: мастакі, фатографы, мастацтвазнаўцы, арт-куратары, музеёлагі, крытыкі, мастацкія ініцыятывы. Будзе магчымасць не толькі паслухаць, але і падыскутаваць, навязаць кантакт і прапанаваць супрацу.
Валянціна Кісялёва – саўладальнік, дырэктар, куратар праектаў галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Галерэя «Ў» – гэта актыўная арт-пляцоўка, якая яднае ў адной прасторы галерэйную залу, краму аўтарскіх і дызайнерскіх рэчаў, кнігарню і ўтульную кавярню для наведвальнікаў. «Ў» – гэта атмасфера вольнай культуры, дзе кожны можа пазнаёміцца з актуальнымі, сучаснымі напрамкамі ў мастацтве, наведаць лекцыі вядомых мастацтвазнаўцаў, узяць удзел у майстар-класах. Валянціна распавядзе пра гісторыю ўзнікнення галерэі і яе дзейнасць за два гады працы, прапануе схемы супрацы з віцебскімі мастакамі і арт-ініцыятывамі.
Сяргей Шабохін – мастак, куратар, галоўны рэдактар партала аб сучасным беларусім мастацтве ART AKTIVIST. Сяргей распавядзе гісторыю стварэння і планы галоўнага ўзкаспецыялізаванага рэсурсу аб сучасным мастацтве на Беларусі, а таксама прапануе калегам шляхі ўзаемадзеяння з часопісам.
|
|
|
Суббота
19
Мая
сегодня

Воскресенье
20
Мая
Понедельник
21
Мая
Вторник
22
Мая
Среда
23
Мая
Четверг
24
Мая
Пятница
25
Мая
Суббота
26
Мая
Воскресенье
27
Мая
Понедельник
28
Мая