“Кухня” для дызайнераў

16.11.2016 21:37, Дизайн и Арт

Група маладых віцебскіх дызайнераў аб’ядналася ў творчую ініцыятыву “Кухня 33”. Мэта суполкі – дапамагаць грамадскім ініцыятывам у візуальным афармленні іх дзейнасці. Як вынікае з маніфеста маладзёнаў, дапамога гэта можа быць вельмі рознай. Праца з візуальнай рэкламай, фатаграфаванне і відэаздымка, вулічнае мастацтва, кампутарная графіка і дапамога ў арганізацыі мерапрыемстваў – два дзясяткі ўдзельнікаў валодаюць рознымі спецыялізацыямі.

Ядро “Кухні 33” склалася з выпускніц і выпускнікоў адукацыйнага курса Vitebsk Social Design, які сёлета праводзіла арганізацыя Vitebsk4Me. Пасля рэалізацыі ўласных сацыяльных праектаў аўтары вырашылі не спыняцца і аформіць новую грамадскую платформу. Як спецыялісты ў візуальнай сферы, маладыя людзі хочуць несці свае веды і навыкі некамерцыйным аб’яднанням, дабрачынным арганізацыям, грамадскім актывістам.

Трымаць сувязь з новай віцебскай дызайн-ініцыятывай можна праз FacebookVkontakte альбо электронную пошту kuhnja33@gmail.com 

Каб пазнаёміцца з усёй “кухняй” бліжэй, варта наведаць яе прэзентацыю ў нядзелю 20 лістапада ў выставачнай зале Цэнтра сучаснага мастацтва на Белабародава, 5. Пачатак у 16:00.

16.11.2016 21:37, Дизайн и Арт

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске