Каб стаць каралевай - трэба пабыць прынцэсай

27.09.2011 02:15, Дизайн и Арт

У ГУ "Культурно-исторический комплекс "Золотое кольцо "Двина" працягваецца выстава графікі Аляксандры Раманавай “Казачныя сны”.

Неяк выправіліся мы з сабрамі-раздзяўбаямі пагуляць па восеньскім Віцебску. Дзень быў цудоўны, сябры не мясцовыя, хацелася наведаць штось цікавае. Так мы і патрапілі ў Задзвінне. Збочылі падзівіцца на творы з пленэра, прысвечанага Эміліі Плятэр, і атрымалі запрашэнне наведаць адкрыццё выставы графікі Аляксандры Раманавай “Казачныя сны”. Імя мастачкі нам было не вядомае, і спакусіліся мы, хутчэй, шампанскім з цукеркамі (адкрыццё выставы ўсё ж такі).

І ведаеце што… Свет дзяцінства зачараваў. Мяне заўсёды здзіўлялі людзі, якія могуць захаваць гармонію з сабой не гледзячы на непрыемнасці, што чакаюць там, за вакном. Невялічкія графічныя творы рэжысеркі школьнага тэатра, нярэдка выкананыя гелевым стрыжнем, захопліваюць - крызіс усхадзіўся, часам страшнавата чытаць навіны, а на малюнках у выставачнай залі маленькія чароўныя феі гушкаюцца на кветках. І ты адразу трапляеш у казачны свет дзяцінства, дзе дастаткова накрыцца коўдрай з галавой - і небяспека знікла.

Як пасля прызналася сама Аляксандра Раманава, гэтую выставу яна рабіла для сваёй маленькай дачкі – каб тая адчула сябе прынцэсай.Бо як жа ты станеш каралевай, калі не пабудзеш прынцэсай? Будучая каралева, дзяўчынка год васьмі, хадзіла ў сапраўднай сукенцы для сапраўднага балю і толькі сарамліва апускала вочы. І, ведаеце, прынц не прымусіў сябе доўга чакаць: добры хлопчык Леша, з якім мы і завіталі на выставу, падараваў дзяўчынцы букет кветак. Складана сказаць, хто пачырванеў больш, аднак потым, калі ўжо сядзелі на лавачцы і ўсё ж такі пілі шампанскае, маглі смела сказаць – мары здзяйсняюцца. І не толькі ў казках.

Падрабязнасці пра высаву глядзіце на старонцы падзеі  Выставка "Сказочные сны" Александры Романовой

  vizh

27.09.2011 02:15, Дизайн и Арт

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая