Ёсць што пагартаць?

14.09.2016 20:06, Дизайн и Арт

Выстава-прэзентацыя па выніках супольнага беларуска-польскага праекта Polis(h) Photo Lab збірае ўдзельнікаў і гасцей 24 верасня. Цэлы год маладыя фатографы з Беларусі і Польшчы працавалі ў парах над супольнымі праектамі. Гарадская архітэктура, сям'я, экаспажыванне, даследаванні ідэнтычнасці і роднага краю – гэтыя і іншыя тэмы маладыя творцы разглядалі праз фотааб’ектыў.

Сапраўднай асаблівасцю Polis(h) Photo Lab стаўся яго фінал. Арганізатары адкінулі ідэю традыцыйнай фотавыставы з рамкамі, развешанымі па сценах. Праца ўдзельнікаў канцэнтравалася на стварэнні фотакніг. Такім чынам шэсць беларуска-польскіх пар прэзентуюць свае супольныя вынікі ў папяровым выглядзе. Прычым, гэта вельмі незвычайныя ўзоры – і невялікія томікі, і часопісы, і альбомы на экапаперы.

Жыхарам Віцебска будзе асабліва цікава пазнаёміцца з вынікамі праекта, бо абсалютная большасць беларускіх удзельнікаў паходзяць з Віцебскай вобласці. І тэмы для сваіх здымкаў яны часта чэрпалі з навакольнай рэчаіснасці. У выставе таксама прымуць удзел маладыя фатографы з Польшчы, арт-менеджары і арганізатары праекта.

Праект Polis(h) Photo Lab арганізаваны “Таварыствам творчых ініцыятыў ę” (Варшава) у супрацы з супольнасцю Vitebsk4Me. Выніковая выстава-прэзентацыя адбудзецца ў суботу 24 верасня ў арт-прасторы VZAP (г. Віцебск, вул. Кастрычніцкая 2). Пачатак: 16:00. Падзея ВК

14.09.2016 20:06, Дизайн и Арт

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске