Айдэнтыка Віцебска падводзіць вынікі

08.03.2017 14:57, Дизайн и Арт

Конкурс “Айдэнтыка Віцебска” быў упершыню прэзентаваны на серыі “Творчы чацвер”, які праводзіўся Vitebsk4Me супольна з Віцебскім цэнтрам сучаснага мастацтва ў першай палове 2016 года. Дзяўчыны з дызайн-спецыяльнасцяў віцебскіх універсітэтаў Вольга Румо і Анжаліка Гйцюкевіч сабралі некалькі дзясяткаў прапаноў. 

Кампетэнтнае журы ацаніла рэалізацыю задання і суправадзіла кожнага фіналіста дэтальнымі каментарамі. З вынікамі конкурса папярэдне можна пазнаёміцца на старонцы суполкі Вкантакце па спасылцы.

Цяпер усіх жадаючых запрашаюць на ўрачыстую прэзентацыю вынікаў конкурса, якая пройдзе 11 сакавіка а 17:00 у арт-прасторы на Талстога, 7. Уваход вольны.

08.03.2017 14:57, Дизайн и Арт

 







Восьмыдзень трапіў экспертам

Айдэнтыка Віцебска падводзіць вынікі

New Names