Адкрытая лекцыя польскага фотадакументаліста

26.07.2016 21:48, Дизайн и Арт

Ян Брыкчыньскі нарадзіўся ў 1979 г. Фатограф-дакументаліст. Тэмы для сваёй працы часта знаходзіць на перэферыях Усходняй Эўропы. Цікавіцца сувяззю чалавека і прыроды.

Вывучаў фатаграфію ў Вышэйшай школе фатаграфіі на аператарскім аддзяленні Кінашколы ў Лодзі, а таксама ў Кінашколе FAMU ў Празе. Зараз вучыцца ў Інстытуце Творчай Фатаграфіі ў чэшскім горадзе Опаве.

Сузаснавальнік Міжнароднага таварыства фатографаў SputnikPhotos. Калектыў гэтага таварыства выдаў некалькі фота-кніг, між іншымі “U” пра Украіну, “StandBY” пра Беларусь, “IS(NOT)” пра Ісландыю.

Лаўрэат шматлікіх узнагарод: як у сферы СМІ (GrandPressPhoto, Newsreportaż), так і мастацкіх (SonyAward). Быў стыпендыантам Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны, а таксама лаўрэатам праграмы MłodaPolska.

Фатаграфіі друкаваліся ў часопісах “International New York Times”, “Die Welt”, “Le Monde”, “Der Spiegel”. 

Сайт творцы: www.janbrykczynski.com

Сустрэча адбудзецца ў суботу 30 ліпеня на арт-пабе “Торвальд”. Пачатак а 16-й гадзіне. Уваход вольны.
Мерапрыемства ладзіцца ў межах польска-беларускага праекта Polis(h) Photo Lab, які рэалізуецца ў партнёрстве арганізацый “Towarzystwo inicjatyw twórczych ę” і “Vitebsk4Me”

26.07.2016 21:48, Дизайн и Арт

 







Прастора в Витебске

Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”