Выхад праз сувенірную крамку

08.10.2010 13:59, Кино

Banksy. Мастак, які не патрабуе прэзэнтацыі, хаця ж ніколі і не зьяўляўся на публіку менавіта пад гэтым імя. Той, хто ніколі не сачыў за стрыт-артам, аднойчы пазнаёміўшыся зь яго трафарэтамі і інсталяцыямі, наступныя колькі хвілін абавязкова праводзіў у ан-лайн прасторы за пошукам яго іншых твораў. Тыя, хто няблага арыентуецца ў “самым кораткажывучым мастацтве ў свеце”, альбо, хто сам час ад часу напаўняе свой заплечнік фарбай, паперай і бутэлькамі з клеем, таксама абавязкова ціснуць на чарговую спасылку “Новыя працы Бэнксі ў Лондане/Амстэрдаме/Лос-Анжэлесе”, бо і першых і другіх за лінкамі чакае знаёмы і штораз новы сьвет надзвычай якаснага і злабадзённага графіці.

Самы пазнавальны і самы дарагі ў сьвеце вулічны мастак зьняў кіно. Хаця ж у дакумэнтальнай стужцы Бэнксі выступае не зусім галоўным героем, а ягоная творчасьць – адзін фрагмэнт з шэрагу іншых, “Выхад праз сувенірную крамку” чакалі выключна як твор САМОГА, тым больш, што вывалены ў сьвет трэйлер біў фантанам настолькі пазнавальнай іроніі, любымі імёнамі і ўжо знакамітымі на ўвесь сьвет вобразамі. Зараз ён пакажа!

Аповед менавіта пра выпадак Бэнксі пачынаецца дакладна праз 30 хвілін ад пачатку стужкі, да гэтага – гісторыя пра ўладальніка крамы ўжыванай вопратцы француза Тэры Гуэта, які ніколі ў сваім жыцьці не разьвітваўся з камерай: ані на вуліцы, ані ў туалеце, ані пасьля знаёмства з мастакамі-хуліганамі. Сам жа Бэнксі, акі мегаэпічная таямніца публічнага мастацтва, будзе нячаста зьяўляцца на экране для выдачы гуру-камэнтаў і працы ў хроніках арт-тэрарэстычных вылазак. Зь фігурак людзей за закрытымі тварамі, якіх падпісваюць “Бэнксі”, фільм лепіць някіслую зорку. Нажаль, ствараецца ўражаньне, што тое робіцца наўмысна. Мастака ўсе шукаюць, пра яго ходзяць шматліктія легенды, ён нават не мае тэлефона (танная туфта), а той самы аматар зь видэакамерай, якога пад канец стужкі будуць называць ня йначай, як “дэгенерат”, гатовы нахіліцца для Бэнксі так, як ваярам пад вясёлкавымі сьцягамі і не марылася. Плюс на абраз працуе немалая тэхнічная каманда ўлучна з адмысловым “споўкмэнам”, а падрыхтоўка да акцый адбываецца ў майстэрні памерам з ангар. У сярэдзіне фільма адчуваньне таго, што брэнд “Бэнксі” – поп-прадукт таго ж самага грамадзтва сіліконавых куміраў, зь якім, мяркуючы па тэматыцы работ, наш улюбёнец і змагаецца, дасягае апагею. І гэтае расчараваньне раскідваецца на ўсю брыгаду вулічных мастакоў. Колькі канатацый, колькі геройства, колькі сымболікі мы шукалі ў славутых “Obey”, а праз увесь фільм толькі і чуем: “Прышпільна… Вялікія… Па ўсяму гораду”. Хаця разьвязка “Выхаду…” рэабілітуе іх ўсіх. Пад канец ужо ня важна, ці ёсьць той Бэнксі, ці яго няма, і наколькі канцэптуальна год за годам лазіў па начах Шэпард Фэйры па дахах і карнізах, каб пазнаёміць цэлы сьвет з асілкам Андрэ. Ён хаця бы лазіў, хаця бы год за годам.

“Дэгенэрат” з камерай Гуэта таксама там лазіў, што праўда толькі для здымак і шухера, але тое не зашкодзіла яму паводле фільма зарабіць за першую сваю выставу адзін мільён даляраў. Пабачыўшы ўвесь канвеерны шлях стварэньня тых шэдэўраў і ацаніўшы іх мастацкую вартасьць, ідэя фільма становіцца больш-менш яснай. Яна цалкам агаляецца пасьля фразы двух інтэлегуючых хлопчыкаў, што наведваюць выставу ўчорашняга гандляра сэканд-хэндам: “Ён дасьледуе панятак зорнасьці”. Правіла пра талент і піяр прадэманстравана небывала фактурна. Для віцебскіх яшчэ дадаецца і лякалізацыя, бо аналягаў “LA Weekly” па мясцовых шапіках не прадаецца, а калі б яны і прадаваліся, то наўрадці б адна са скульптур Аляксандра Сьлепава на яго вокладцы прымусіла б прыйсьці на адкрыцьцё выставы хаця б 500 чалавек (на Гуэта сабралося 5000).

Гледачы ўсяго сьвету трохі пасумавалі, калі высьветлілі, што загадка Бэнксі ў “Выхадзе…” засталася нераскрытая, але можа яно й да лепшага, бо невядома, кім бы мы сябе адчулі, калі і тут інжынер вобразаў і майстра іроніі вырашыў бы выкінуць чарговы “жарт”. Падумайце пра гэта, гледзячы на тых мегаразумных герояў, якія ў стужцы разважалі пра сьвежы струмень стрыт-арта ў поп-арце, ківаючы на "шэдэўры" Тэры Гуэта. Ну ім-та ладна, а вось што цяпер рабіць іконе трэнда Мадонне?

Фота: Film.ru 

08.10.2010 13:59, Кино

Хведар Скрайновічbanksygraffiti

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая