"Выцінанка-выразанка"

08.10.2010 14:06, Кино

Мультыплікацыйнай казцы "Выцінанкі-выразанкі" ўжо больш за паўгады. Слаўны беларускі аніматар Міхаіл Тумеля захапіўся старадаўнім беларускім рамяством выцінанкі пасьля знаёмства з Вячаславам Дубінкай - легендарным майстром, які ўжо напрацягу 30 гадоў аднаўляе гэтае папяровае мастацтва. Да шэдэўру на музыку "Тройцы" у стылі "выразанкі" - а мультыплікацыйныя элементы на кампутарным экране таксама прыходзіцца літаральна выразаць - была сэрыя работ у гэтай жа тэхніцы пад назвай "Беларускія прымаўкі". Закіды крытыкаў аб прымітаўнасьці сюжэту тых мультфільмаў былі можа й слушныя, але калі палічыць прымаўкі за сваеасаблівую спробу сілаў перад "зайцам-сватам", то ў адным блоку выглядаюць яны эвалюцыйна арганічна. І "Выцінанкі-выразанкі", хутчэй, не апошняя прыступка, бо паводле М. Тумелі ён яшчэ не стаміўся спазнаваць той незвычайны сьвет спалучэньня народнага рамяства і сучаснай анімацыі.

Яшчэ колькі дэталяў.

  • Мультфільм ужо пасьпеў узяць прыз на рэспубліканскім фэстывалі (хаця ў нашым не дужа багатым на якасную анімацыю краі было б дзіўным адваротнае). 
  • "Беларусьфільм" не хавае галавы ў пясок інтэлектульнай уласнасьці і падае ю-тубаўскую спасылку наўпрост на сваім афіцыйным сайце, таму і тут вы яго глядзіце 100% легальна.
  • Арыгінал песьні-казкі "Тройцы", які гучыць у мультфільме, можна адшукаць на, бадай, самым "зразумелым" іх альбоме "Жар-жар".

    Прыемнага прагляду!

08.10.2010 14:06, Кино

ТроицаМультфильм

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая