“Варшаўскае паўстанне” ў Віцебску

07.12.2015 18:39, Кино

У бліжэйшую сераду ў кінатэатры “Мір” жыхары Віцебска змогуць паглядзець “Варшаўскае паўстанне”. Гэта будзе другі паказ фільма на Беларусі.

“Варшаўскае паўстанне” – гэта першая ў свеце ваенная драма non-fiction, поўнасцю заснаваная на дакументальных матэрыялах, якая апавядае пра асноўную падзею праз гісторыю дваіх маладых рэпарцёраў, сведкаў барацьбы паўстанцаў. Для фільма выкарыстана гістарычная кінахроніка жніўня 1944 года. Дзякуючы прымяненню сучасных тэхналогій каларызацыі і рэканструкцыі аўдыё- і відэаматэрыялаў, а таксама супрацоўніцтву з групай вядомых творцаў аўтарам фільма ўдалося рэалізаваць праект, які не мае аналагаў у свеце.

Стужку выпусціў Музей Варшаўскга паўстання. Яе прэм’ера адбылася 9 траўня 2014 года.

Героі фільма – два браты, аператары Упраўлення інфармацыі і прапаганды, якія атрымалі заданне дакументаваць паўстанне. Яны хочуць здымаць «сапраўдную» вайну і робяць усё магчымае, каб далучыцца да аднаго з атрадаў паўстанцаў. На жаль, зрабіць гэта няпроста, бо салдаты іх выганяюць – армія заўсёды непрыхільна ставілася да прысутнасці журналістаў. Таму спачатку яны дакументуюць звычайнае жыццё: як пякуць хлеб, працуе кухня, зброевыя майстэрні і г.д. 

Такія матэрыялы патрэбны і іх шэфу, які даў заданне падрыхтаваць кінахроніку для далейшага паказу ў кінатэатры «Паладзіум». Шукаючы адпаведныя ракурсы і кадры, героі ўсё больш заглыбляюцца – у прамым і пераносным сэнсе – у само паўстанне. У рэшце рэшт ім удаецца далучыцца да аднаго з атрадаў, з якім яны ідуць у бой.

Паказ кінафільма “Варшаўскае паўстанне” пройдзе ў кінатэатры “Мір” (вул. Чэхава, 3) у сераду 9 снежня. Пачатак а 19-й гадзіне.

Паводле: Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску 

07.12.2015 18:39, Кино

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске