Скандынаўскае кіно ізноў у Віцебску

29.03.2016 18:11, Кино

З 21 па 24 красавіка 2016 года ў Мінску і Віцебску ў кінатэтарх «МІР» адбудзецца фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне». У рамках фестывалю прадэманструюць 7 фільмаў з 5 краін-удзельніц Паўночанга Савета: Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Ісландыі і Даніі. 

Цягам чатырох дзён у сталічным кінатэатры «Мір» (вул. Казлова 3) і ў кінатэатры «Мір» у Віцебску (вул.Чэхава, 3) будзе паказана восем найноўшых фільмаў вытворчасці Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі. «Хараство штодзённага» – лейтматыў фестывалю-2016, таму кожны фестывальны дзень восем стужак з краін-удзельніц Паўночнага Савету будуць нагадваць, што прыгажосць заўсёды побач, трэба толькі прыгледзецца. 

Назвы абраных кінатэатраў з’яўляюцца не выпадковымі. Яны сугучныя праграме фестывалю, у якую ўвайшлі фільмы, што закранаюць разнастайныя аспекты міру і паразумення ў грамадстве. Праблема ўзаемапаразумення і мірных адносінаў з’яўляецца адной з галоўных ва ўсіх фільмах-удзельніках «Паўночнага ззяння»: паміж мужчынам і жанчынай, дзяржавай і грамадствам, прагай славы і сумленнем, падлеткамі і вонкавым светам, бацькамі і дзецьмі... 

Па традыцыі сёлета ў Беларусь завітаюць і замежныя госці: два прадстаўнікі кінематаграфій паўночнаеўрапейскіх краін правядуць воркшопы і лекцыі ў Мінску і Віцебску. Дэталёвая праграма фестывалю будзе абвешчаная неўзабаве. Сачыце за навінамі на старонцы фестывалю ў Фэйсбуку.

Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Савет Паўночных краін (Офіс у Літве), Амбасада Каралеўства Нарвегія ў Кіеве. Фестываль арагізаваны сумесна з Аддзяленнем Амбасады Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасадай Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасадай Каралеўства Данія ў Маскве, Ісландскім цэнтрам кіно. Пры падтрымцы УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама, КУП Гомелькінавідэапракат, УП Кінавідэапракат Віцебскага аблвыканкама. Інфармацыйныя партнёры: citydog.by, relax.by, afisha.tut.by, cinemascope.by, часопіс «Большой», рэнтал-хаўз FirstRental, ScienceSoft. 

29.03.2016 18:11, Кино

 







Витебский трансфер

Прастора в Витебске

Гурт waria прэзентуе новы трэк