Шагал вярнуўся ў Чыкага

04.11.2010 13:00, Кино

 

“І валун можа закахацца, і ў крутых маразоў сэрца ёсьць”. Дзядзька Рыгор наўрадці падазраваў, што ягонымі бессмяротнымі радкамі нехта будзе распачынаць апраўданьне прыкладу нізкапробнага мас-культу. Але і ў кавалках пластыка часам знаходзіш вялікае сэрца.

“Выходны дзень Фэрыса Б’юлера” сёння не парэкамендуеш ані для асабістага, ані для сямейнага, ані для халера яшчэ якога прагляду – каго зацікавіць зацягнутая камедыйная стужка з загадзя прагназаванымі тупаватымі жартамі і адначасова драматычнай прэтэнзіяй на высвятленне спрадвечнага канфлікту “бацькі і дзеці”? З іншага боку, высокі рэйтынг на IMD b і касавыя зборы, якія ў дзесяць разоў перавысілі бюджэт фільма, нагадваюць, што ў свой 1986 год твор Джона Х’юза быў няхай і папсовай, але бомбай. І сэрца гэтай бомбы, самы рамантычны і пяшчотны эпізод фільма, аўтар змесціў не на бераг мора, дах небасяга ці ўтульную кавярню, а ў чыкагскі Інстытут Мастацтва, ці дакладней – у яго музей. За такі аргыінальны крок рэжысёру-сцэнарысту ў думках б’еш паклоны, бо ўяўляеш, як тысячы і тысячы людзей, што заходзілі ў залю з колай і пап-корнам, выходзілі адтуль з да канца жыцця сфармаванай карцінкай: самыя шчырыя пацалункі сваёй каханай можна падараваць толькі на фоне валошкава-сіняга шагалаўскага вітража. Прынамсі ў горадзе Чыкага.

Наўрадці які працэнт тых гледачоў ведаў гісторыю шэдэўра “America Window”, пра тое, як Марк Шагал падараваў гораду твор, які сімвалізаваў пару найважнейшых для яго з амерыканскіх свабод: рэлігійную і культурную; твор, каторым мэтр дзякаваў амерыканцаў за магчымасць у цяжкія гады не толькі выжываць, але і займацца ўлюбёнай справай. Ад траўня 1977 г. трыццаць шэсць панэляў “Вокнаў Амерыкі” знаходзіліся ў экспазіцыі музея Інстытута Мастацтва ў Чыкага . З 2005 г., калі вітражы прыбралі ў сувязі з рэканструкцыяй памяшканняў, тысячы і тысячы экскурсантаў спыталі аб іх лёсе і павяртанні. Фактычна, менавіта сваёй адсутнасцю твор Шагала і замацаваў за сабой тытул самага папулярнага сярод наведвальнікаў шэдэўра з калекцый Інстытута.

І вось, Chicago Tribune паведамляе, што belarusian artist Marc Chagall’s "America Windows" вяртаюцца. Крыху менш за тыдзень таму рэстаўраваныя і падчышчаныя “вокны”, былі ізноў адкрытыя для публікі ў адмыслова адведзеным для іх усходнім крыле аднаго з музейных карпусоў. І цяперашняя лакалізацыя твору, па прызнанню куратараў, найбольш дакладна адпавядае задуме віцебскага мастака.

Больш аб “America Windows” у відэа па спасылцы .

04.11.2010 13:00, Кино

Раман ВоранаўШагалЧыкага

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая