Шагал-Малевіч: кінаўспаміны

01.04.2014 00:00, Кино

Да прэм’еры фільма Аляксандра Навумавіча Мітты «Шагал-Малевіч» засталіся ўжо не дні , а лічаныя гадзіны. Трэйлеры і водгукі крытыкаў прагледжаныя, квіткі ўжо ў продажы, засталося толькі ўзгадаць, як гэта было! Мы сабралі 7 успамінаў тых, хто прымаў удзел у здымках фільма ў 2012 годзе. Растрэлы і пажары, Камянец-Падольскі замест Віцебска, віцебскія акцёры замест піцерскіх — у рэпартажы перад прэм’ерай.
Раман Юматаў, музыка. 
Неяк я пабачыў праз сацыяльныя сеткі свайго сябра на фота з фільма, і мне якраз распавялі пра здымкі фільма ў Віцебску. А праз дзень мне патэліў сябра, Віталь Броўка, і запрасіў удзельнічаць у кастынгу. А сёмай раніцы на наступны дзень я прыехаў і адразу адабраўся ў масоўку. Удзельнічаў у 3-х эпізодах у якасці актора. Адна з роляў — камандзір чырвонаармейцаў: вадзіў сваіх «падначаленых» у лазню і ўдзельнічаў у парадзе (пр. аўт: самыя масавыя сцэны — сцэны парада гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі). Пра растрэльную каманду я шмат распавядаць, пэўна, не буду. Проста ў адзін дзень мне сказалі, што мяне панізілі ў званні, далі стрэльбу замест рэвальвера і сказалі страляць, я так зразумеў, у грамадзянаў Польшчы.
На самой пляцоўцы даведаўся шмат чаго, асабліва некаторых людзей з новых бакоў. Вопыт удзелу ў масоўцы быў першы, але калі будуць падобныя прапановы, то абавязкова паўдзельнічаю. 
Я думаю, Мітта ( галоўны рэжысер фільма. — прым. аўт) дрэннага не здыме... Тым больш, агульнымі намаганнямі. Бачыў трэйлер, але агулам не даканца яшчэ адчуў і зразумеў сюжэт, але быццам бы і нядрэнна. Спадзяюся, калі-небудзь яго і на беларускую перакладуць. 
Юлія Рыжкова-Багдановіч, дызайнер, акторка моладзевага тэатра «Колесо».
У нашым тэатры «Колесо» быў арганізаваны кастынг, праз які мяне і адабралі: спачатку быў фотакастынг, потым жывы адбор, таксама дапамагалі рэкамендацыі ад нашага рэжысера Уладзіславы Анатольеўны Цвікі. Па сцэнары ў мяне была эпізадычная роля — адной з вучаніц Марка Шагала. Але спачатку я здымалася ў звычайнай масоўцы — я грала тыповую гаражанку пры статусе.
Адзін з самых яскравых момантаў падчас здымак быў, калі мы з іншымі «вучнямі» абаранялі майстэрню Шагала ад нападак іншых гараджан. Я пазнаёмілася з каскадэрам з Мінску, які мне прапанаваў разбіць палена аб яго спіну. На хлопцы быў адмысловы карсет, але я не ведала і не бачыла куды трэба патрапіць, каб не пашкодзіць каскадэра. Некалькі разоў ламала гэтае палена — рабілі некалькі дубляў, было вельмі страшна, але па выніку вельмі спадабалася, нават смяяліся разам. 
Вопыт удзелу у падобных кіназдымках быў першы. Было вельмі цікава паглядзець на праект знутры: як гэта робіцца, якія людзі ўдзельнічаюць. Потым быў момант, калі спачатку зацікавілася і сачыла за кастынгамі, але па выніку не даехала да іх. 
Я добра разумею, што мы, хто здымаўся ў эпізодах, будзем бачыць на экране сябе вельмі смутна — у асноўным там будуць галоўныя героі. Аператар (Сяргей Мачыльскі, адзін з лепшых аператараў Расіі — прым. аўт)¬- вышэйшага класу — ужо пастараўся, каб так і атрымалася.Нам будзе вельмі складана знайсці сябе ў агульнай колькасці людзей. Пастараемся зрабіць гэта ўжо падчас прэм’еры.
Віталь Броўка, дырэктар канцэртнай агенцыі
Да фільма я атрымаў далучэнне адным з першых увогуле і ў Віцебску ў прыватнасці. Увесь год перад здымкамі дапамагаў у падрыхтоўцы уласна працэсу здымак і ўплываў на тое, каб Віцебск здымаўся менавіта ў Віцебску, а не ў Камянец-Падольскім, як планавалася спачатку. Хаця я вельмі люблю Камянец-Падольскі, як і Падолле і Украіну ў цэлым, але мы змаглі пераканаць рэжысера і прадусерскі цэнтр студыі Валерыя Тадароўскага ў тым, што ў Віцебску дастаткова планаў натуры і тэхнічных магчымасцяў, каб арганізаваць здымкі на адпаведным узроўні. І гэта атрымался даказаць як здымачным працэсам , так і клёвым матэрыялам у фільме, які мы ўбачым на экранах зусім хутка. 
Ужо пазней выконваў шмат функцый адміністратыўнай часткі арганізацыі працэсу, а таксама адказваў за падбор актораў другога плану і масавых роляў і,фактычна, за арганізацыю масавых сцэн, якіх у фільме было багата. Паўдзельнічаў і як актор: граў сябра маладога Шагала — фрацузскага мастака — у сцэне віншавання яго з Днём народзінаў, якая па сцэнары адбывалася ў парыжскай мастацкай камуне «Вулей».
У сур’ёзным кіно гэты досвед быў першым, раней з такім не сутыкаўся. Але зараз мы вядзем перамовы пра новае кіно, якое будзе здымацца ў Віцебску, спадзяемся, ужо ў гэтым годзе. 
Ад прэм’еры чакаю, што горад, жыхары Віцебску, убачыўшы на экране сябе і свой любімы горад, палюбяць яго яшчэ больш, і кожны зразумее, што можа зрабіць нешта, каб горад быў падобны для вобразу горада нашай мары. Таго горада, у якім жыць ня толькі цікава, але і камфортна!
Віктар Глушын, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі , актор моладзевага тэатра «Колесо».
У адзін з дзён да нас у тэатр «Колесо» прыйшоў Аляксандр Навумавіч Мітта разам з Валянцінай Міхайлаўнай Кірылаваў. Яны паглядзелі на нас, актораў, адабралі людзей, якія падыходзілі для гэтага фільма і запрасілі на здымкі. Мне даручылі ролю другога плана — вучня Казіміра Малевіча. Пасля месяца працы ў Віцебску мяне і іншых актораў з Віцебска запрасілі ў Санкт-Пецербург, дзе адбывалася другая частка здымак. Першапачаткова планавалася, што нашыя ролі аддадуць расійскім акторам з тэатральных інстытутаў, але галоўны рэжысер вырашыў, што без тэатра «Колесо», без таго складу з васьмі чалавек, каторы здымаўся ў Віцебску ў Піцеры таксама здымаць нельга.
Раней я ў кіно сам не здымаўся, акрамя адной спробы ў студэнцкай, дыпломнай працы рэжысеры Мядзведзева, але гэта былі непрафесійныя здымкі. Пасля здымак «Шагал-Малевіч» адмыслова за іншымі праектамі , дзе можна было б паўдзельнічаць у масоўцы, не сачыў. Але , наколькі вядома, будзе здымацца працяг гэтага фільма, можа пра іншых мастакоў, пра таго ж Малевіча.
Запомніўся асабліва адзін з эпізодаў, у якім трэба было на руках падкідываць Малевіча, ролю якога выканаў Анатоль Белы. Можа, на экране ён і не падаецца такім вялікім, аднак, калі разоў 20 яго прыйшлося падкідываць нам, вучням, аказалася, што даволі «цяжкі» актор ! 
Перад здымкамі мне трапіў у рукі сцэнар, я пачытаў некалькі старонак, стала вельмі цікава, таму я яго адклаў і чытаць далей не стаў. Чакаю ад фільма, перш за ўсё, разумення, што па выніку атрымалася. Калі чытаеш, альбо удзельнічаеш у розных асобных сцэнах ты не ўяўляеш, што атрымаецца ўвыніку. Вось гэтага творчага выніку я чакаю больш за ўсё.
Вікторыя Дашкевіч, журналіст газэты «Віцебскі Праспект»
У нас з рэдактарам узнікла задума зрабіць рэпартаж пра тое, як здымаецца кіно. Думка, канешне, на паверхні — многія журналісты Віцебска «паздымаліся» ў гэтым кіно. Але гэта была цудоўная магчымасць пабачыць працэс знутры. На той момант самым авантурны журналістам у рэдакцыі была я, таму і згадзілася паўдзельнічаць. Звязалася з Віталём Броўкам, які адказваў за набор масоўкі — ён сказаў, што месцы на здымачнай пляцоўцы ёсць толькі ў начных сцэнах. Трэба было здымацца ўначы, у буднія дні. 
Па праўдзе, там нават у масоўку быў сур’ёзны адбор — уначы здымаліся сцэны пажару: людзі выскоквалі з дамоў, натуральна, што жанчыны павінны былі быць апранутыя абыяк. Ставілі задачу пры адборы, каб валасы былі натуральнага колеру, каб прычоска была больш-менш адпаведнай часу. Мяне адразу не вельмі павіталі з-за кароткіх валасоў, але на фоне тых, хто прыйшоў з бурачковымі і рудымі прычоскамі, мяне пахвалілі за натуральны колер.
Раней у масоўцы не здымалася, але быў пэўны акторскі вопыт пасля тэатру «Лялька» , таксама вопыт напісання сцэнару да фільм пра Язафата Кунцэвіча. Далейшага працягу не атрымалася. Але я не магу сказаць, што мне не спадабалася. На пляцоўцы было вельмі весела: сабраліся вельмі каларытныя асобы нашага горада. Напрыклад, дзядзя Міша з габрэйскай грамады, ці Гарык Агаджанян (глядзі ніжэй. — прым.аўт). Быў момант, калі дзядзяМіша патрабаваў у Гарыка нейкую каляску, але яна не ехала, і той у жарт казаў: «Такі, хітры армянін зноўку падмануў габрэя»! Атмасфера была найцудоўнейшай! Канешне, калі ў Віцебск зноўку прыедзе кіно, я зноў пайду «выконваць» рэдакцыйнае заданне.
Я ўжо чытала ў інтэрнэце не вельмі добрыя водгукі аб гэтым фільме, але рэклама не заўсёды павінна быць пазітыўнай. Часам, негатыўныя водгукі працуюць лепш за пазітыўныя. Таксама ад аўтарытэтнага для мяне чалавека чула не самыя лепшыя ўражанні, таму мне, у першую чаргу, цікава зверыць адчуванні: што я падумаю пра гэты фільм.
Ганна Дубчанка, акторка тэатра «Колесо»
У тэатры «Колесо» праходзіў трэнінг, на які прыехаў Мітта, каторы фактычна адбіраў актораў для фільма. Амаль усе пасля прынялі ўдзел альбо ў масоўцы, альбо ў эпізадычных ралях. Пасля некалькі чалавек адабралі для здымак у Санкт-Пецярбурзе. Асабіста я выконвала ролю вучаніцы Шагала з яго ўласнай школы. 
Падчас здымак адбывалася шмат цікавых і смешных здарэнняў, таму што графік быў вельмі шчыльны: мы прыязджалі зраніцы і працавалі да позняга вечара, ці ўсю ноч да самай раніцы. Часам, прыходзілася доўга чакаць паміж эпізодамі і самімі здымкамі. Я добра памятаю, як у першы здымачны дзень у Піцеры мы здымаліся на вуліцы. Я гэтага не ведала, таму не брала ніякага ўцяплення адмыслова. Быў моцны дождж, халодна — камфортнага было мала. Ужо на наступны дзень я вырашыла уцяпліцца па поўнай — і сама, і касцюмеры мне выдалі нешта. Па выніку, мы здымаліся ў павільёне і было вельмі спякотна і млосна, калі ўлічваць, што мы шмат часу сядзелі ў чаканні ў малым памяшканні з вялікай колькасцю людзей — літаральна сем потаў сыйшло з мяне. Але фактар сваёй кампаніі надаваў агульны вясёлы фон для ўсяго працэса.
Інфармацыя па сюжэту фільма даходзіла ўрыўкамі , таму ,нарэшце, можна будзе ўбачыць агульную карціну, як гэта скампанавана. Ну, і, канешне, цікава паглядзець фільм, дзе кожны другі — твой знаёмы!
Гарык Аганджанян, заснавальнік бітлз-клуба «Чердачок»
Заўсёды марыў мець хаця б нейкі дотык з вялікім кінематографам, таму такую магчымасць паўдзельнічаць у здымках не мог не выкарыстаць. Усімі праўдамі і няпраўдамі патрапіў на здымачную пляцоўку. Канешне, адыграў фактар таго, што я сам такі цёмненькі, і хутчэй за ўсё падыйшоў бы пры адборы на нейкую ролю габрэйскага мужчыны. Удзельнічаў ў некалькіх сцэнах: спачатку быў гараджанінам, потым у сцэне пахавання, госцем на вяселлі Беллы і Шагала, удзельнічаў у гуляннях, а таксама ў начных сцэнах пажара — ратаваў грамафон з падпаленага дома. Канешне, задавальненне атрымаў вялікае — для мяне гэта было лепшай падзеяй 2012-га года.
Агульнае ўражанне ад здымак складалі асобныя цікавыя моманты: як аўтамабіль у адной са сцэн на вул. Суворава каціўся ўніз сам, а назад мы яго разам цягнулі ўверх па вуліцы, было ці не з дзесяць дубляў, вось гэта было вельмі цяжка, але і весела; вельмі яскрава для мяне былі сцэны парада, калі мы беглі па Суворава, а побач вершнікі ў будзёнаўках..канешне, нерэальна ўсё неяк было..! Калі цэлы дзень знаходзішся сярод людзей у такой абстаноўцы, пераносішся на сто год таму, нават, паводзіць сябе пачынаеш па-новаму. Зусім іншым чалавекам становішся.
Быў цікавы момант, калі ў сцэне вяселля Белы і Шагала браў удзел сапраўдны бацька акторкі, якая грала Беллу (паспяховы расійскі бізнэсмэн. — прым. аўт.). У гэты час адбывался нейкая бізнэс-канферэнцыя ў Маскве сярод не самых апошніх людзей. Ён і сказаў «Мне там трэба быць, а я тут лухтой займаюся...! Але я шчаслівы менавіта тут!»
Увогуле, фільмы Мітты мне заўсёды падабаліся, люблю гэтага рэжысера. Я думаю, што і гэты фільм будзе са сваёй унутранай чароўнай атмасферай, што Мітта ўмее заўсёды. Такі напаўказачны, напаўфантастычны фільм, каторы зробіць вялікае ўражанне на ўсіх.
*** 
Фільм будзе паказаны ў Віцебску некалькі разоў, у тым ліку ў рамках Славянабазарскага цуда. Нам застаецца толькі узгадываць і шкадаваць запушчаны і знесены ўладамі бутафорскі кавалак горада, дзе здымалася частка эпізодаў. А яшчэ смела ісці ў касы віцебскіх кінатэатраў па квіток, каб ацаніць першы (!) мастацкі фільм пра нашага земляка з удзелам нашых землякоў.
фота: Дзіма Гулеў, new.vitebsk.cc, асабістыя старонкі vk.com

Да прэм’еры фільма Аляксандра Навумавіча Мітты «Шагал-Малевіч» засталіся ўжо не дні , а лічаныя гадзіны. Трэйлеры і водгукі крытыкаў прагледжаныя, квіткі ўжо ў продажы, засталося толькі ўзгадаць, як гэта было!

Мы сабралі 7 успамінаў тых, хто прымаў удзел у здымках фільма ў 2012 годзе. Растрэлы і пажары, Камянец-Падольскі замест Віцебска, віцебскія акцёры замест піцерскіх — у рэпартажы перад прэм’ерай.


Раман Юматаў, музыка

Неяк я пабачыў праз сацыяльныя сеткі свайго сябра на фота з фільма, і мне якраз распавялі пра здымкі ў Віцебску. А праз дзень патэліў Віталь Броўка, і запрасіў удзельнічаць у кастынгу. А сёмай раніцы на наступны дзень я прыехаў і адразу адабраўся ў масоўку.

Удзельнічаў у 3-х эпізодах у якасці актора. Адна з роляў — камандзір чырвонаармейцаў: вадзіў сваіх «падначаленых» у лазню і ўдзельнічаў у парадзе (самыя масавыя сцэны — сцэны парада гадавіны кастрычніцкай рэвалюцыі — Аўт.). Пра растрэльную каманду я шмат распавядаць, пэўна, не буду. Проста ў адзін дзень сказалі, што мяне панізілі ў званні, далі стрэльбу замест рэвальвера і сказалі страляць, я так зразумеў, у грамадзянаў Польшчы.

На самой пляцоўцы даведаўся шмат чаго, асабліва некаторых людзей з новых бакоў. Вопыт удзелу ў масоўцы быў першы, але калі будуць падобныя прапановы, то абавязкова паўдзельнічаю.

Я думаю, Мітта дрэннага не здыме... Тым больш, агульнымі намаганнямі. Бачыў трэйлер, але даканца не адчуў і не зразумеў сюжэт. Быццам бы і нядрэнна. Спадзяюся, калі-небудзь яго і на беларускую перакладуць. 

Юлія Рыжкова-Багдановіч, дызайнер, акторка моладзевага тэатра «Колесо»

У нашым тэатры «Колесо» быў арганізаваны кастынг, праз які мяне і адабралі: спачатку быў фотакастынг, потым жывы адбор, таксама дапамагалі рэкамендацыі ад нашага рэжысера Уладзіславы Цвікі. Па сцэнары ў мяне была эпізадычная роля — адной з вучаніц Марка Шагала. Але спачатку я здымалася ў звычайнай масоўцы — грала тыповую гараджанку пры статусе.

Адзін з самых яскравых момантаў падчас здымак быў, калі мы з іншымі «вучнямі» абаранялі майстэрню Шагала ад нападак гараджан. Я пазнаёмілася з каскадэрам з Мінску, які мне прапанаваў разбіць палена аб яго спіну. На хлопцы быў адмысловы карсет, але я не ведала і не бачыла куды трэба патрапіць, каб не пашкодзіць каскадэра. Некалькі разоў ламала гэтае палена — рабілі некалькі дубляў, было вельмі страшна, але па выніку вельмі спадабалася, нават смяяліся разам.

Вопыт удзелу у падобных кіназдымках быў першы. Было вельмі цікава паглядзець на праект знутры: як гэта робіцца, якія людзі ўдзельнічаюць. Потым быў момант, калі спачатку зацікавілася і сачыла за кастынгамі, але па выніку не даехала да іх. 

Я добра разумею, што мы, хто здымаўся ў эпізодах, будзем мала бачыць сябе на экране. Будзе вельмі складана знайсці сябе ў агульнай колькасці людзей, але пастараемся.

Віталь Броўка, дырэктар канцэртнай агенцыі

Да фільма я атрымаў далучэнне адным з першых увогуле і ў Віцебску ў прыватнасці. Увесь год перад здымкамі дапамагаў у падрыхтоўцы ўласна працэсу здымак і ўплываў на тое, каб Віцебск здымаўся менавіта ў Віцебску, а не ў Камянец-Падольскім, як планавалася спачатку. 

Хаця я вельмі люблю Камянец-Падольскі, як і Падолле і Украіну ў цэлым, але мы змаглі пераканаць рэжысера і прадусерскі цэнтр студыі Валерыя Тадароўскага ў тым, што ў Віцебску дастаткова планаў, натуры і тэхнічных магчымасцяў, каб арганізаваць здымкі на адпаведным узроўні. І гэта атрымался даказаць як здымачным працэсам, так і клёвым матэрыялам у фільме, які мы ўбачым на экранах зусім хутка.

Ужо пазней выконваў шмат функцый адміністратыўнай часткі арганізацыі працэсу, а таксама адказваў за падбор актораў другога плану і масавых роляў і, фактычна, за арганізацыю масавых сцэн, якіх у фільме было багата. Паўдзельнічаў і як актор: граў сябра маладога Шагала — фрацузскага мастака — у сцэне віншавання яго з Днём народзінаў, якая па сцэнары адбывалася ў парыжскай мастацкай камуне «Вулей».

У сур’ёзным кіно гэты досвед быў першым, раней з такім не сутыкаўся. Але зараз мы вядзем перамовы пра новае кіно, якое будзе здымацца ў Віцебску, спадзяемся, ужо ў гэтым годзе.

Ад прэм’еры чакаю, што горад, жыхары Віцебску, убачыўшы на экране сябе і свой любімы горад, палюбяць яго яшчэ больш, і кожны зразумее, што можа зрабіць нешта, каб горад быў падобны для вобразу горада нашай мары. Таго горада, у якім жыць ня толькі цікава, але і камфортна!

Віктар Глушын, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі , актор моладзевага тэатра «Колесо»

У адзін з дзён да нас у тэатр «Колесо» прыйшоў Аляксандр Навумавіч Мітта разам з Валянцінай Міхайлаўнай Кірылавай. Яны паглядзелі на нас, актораў, адабралі людзей, якія падыходзілі для гэтага фільма і запрасілі на здымкі. Мне даручылі ролю другога плана — вучня Казіміра Малевіча. Пасля месяца працы ў Віцебску мяне і іншых актораў з Віцебска запрасілі ў Санкт-Пецербург, дзе адбывалася другая частка здымак. Першапачаткова планавалася, што нашыя ролі аддадуць расійскім акторам з тэатральных інстытутаў, але галоўны рэжысер вырашыў, што без тэатра «Колесо», без таго складу з васьмі чалавек, каторы здымаўся ў Віцебску, у Піцеры таксама здымаць нельга.

Раней я ў кіно сам не здымаўся, акрамя адной спробы ў студэнцкай, дыпломнай працы рэжысера Мядзведзева, але гэта былі непрафесійныя здымкі. Пасля здымак «Шагал-Малевіч» адмыслова за іншымі праектамі, дзе можна было б паўдзельнічаць у масоўцы, не сачыў. Але, наколькі вядома, будзе здымацца працяг гэтага фільма, можа пра іншых мастакоў, пра таго ж Малевіча.

Запомніўся асабліва адзін з эпізодаў, у якім трэба было на руках падкідываць Малевіча, ролю якога выканаў Анатоль Белы. Можа, на экране ён і не падаецца такім вялікім, аднак, калі разоў 20 яго прыйшлося падкідываць нам, вучням, падалося, што гэта даволі «цяжкі» актор!

Перад здымкамі мне трапіў у рукі сцэнар, я пачытаў некалькі старонак, стала вельмі цікава, таму я яго адклаў і чытаць далей не стаў. Чакаю ад фільма, перш за ўсё, разумення, што па выніку атрымалася. Калі чытаеш, альбо удзельнічаеш у розных асобных сцэнах ты не ўяўляеш, што атрымаецца ў выніку. Вось гэтага творчага выніку я чакаю больш за ўсё.


Вікторыя Дашкевіч, журналіст газеты «Віцебскі Праспект».

У нас з рэдактарам узнікла задума зрабіць рэпартаж пра тое, як здымаецца кіно. Думка, канешне, на паверхні — многія журналісты Віцебска «паздымаліся» ў гэтым кіно. Але гэта была цудоўная магчымасць пабачыць працэс знутры. На той момант самым авантурны журналістам у рэдакцыі была я, таму і згадзілася паўдзельнічаць. Звязалася з Віталём Броўкам, які адказваў за набор масоўкі — ён сказаў, што месцы на здымачнай пляцоўцы ёсць толькі ў начных сцэнах. Трэба было здымацца ўначы, у буднія дні.

Па праўдзе, там нават у масоўку быў сур’ёзны адбор — уначы здымаліся сцэны пажару: людзі выскоквалі з дамоў, натуральна, што жанчыны павінны былі быць апранутыя абыяк. Ставілі задачу пры адборы, каб валасы былі натуральнага колеру, каб прычоска была больш-менш адпаведнай часу. Мяне адразу не вельмі павіталі з-за кароткіх валасоў, але на фоне тых, хто прыйшоў з бурачковымі і рудымі прычоскамі, мяне пахвалілі за натуральны колер.

Раней я у масоўцы не здымалася, але быў пэўны акторскі вопыт пасля тэатру «Лялька», таксама вопыт напісання сцэнару да фільм пра Язафата Кунцэвіча. Далейшага працягу не атрымалася. Але я не магу сказаць, што мне не спадабалася.

На пляцоўцы было вельмі весела: сабраліся вельмі каларытныя асобы нашага горада. Напрыклад, дзядзя Міша з габрэйскай грамады, ці Гарык Агаджанян. Быў момант, калі дзядзя Міша патрабаваў у Гарыка нейкую каляску, але яна не ехала, і той у жарт казаў: «Такі, хітры армянін зноўку падмануў габрэя»! Атмасфера была найцудоўнейшай! Канешне, калі ў Віцебск зноўку прыедзе кіно, я пайду «выконваць» рэдакцыйнае заданне.

Я ўжо чытала ў інтэрнэце не вельмі добрыя водгукі аб гэтым фільме, але рэклама не заўсёды павінна быць пазітыўнай. Часам, негатыўныя водгукі працуюць лепш за пазітыўныя. Таксама ад аўтарытэтнага для мяне чалавека чула не самыя лепшыя ўражанні, таму мне, у першую чаргу, цікава зверыць адчуванні: што я падумаю пра гэты фільм.

Ганна Дубчанка, акторка тэатра «Колесо»

У тэатры «Колесо» праходзіў трэнінг, на які прыехаў Мітта, каторы фактычна адбіраў актораў для фільма. Амаль усе яны прынялі ўдзел альбо ў масоўцы, альбо ў эпізадычных ралях. Пасля некалькі чалавек адабралі для здымак у Санкт-Пецярбурзе. Асабіста я выконвала ролю вучаніцы Шагала з яго ўласнай школы.

Падчас здымак адбывалася шмат цікавых і смешных здарэнняў, таму што графік быў вельмі шчыльны: мы прыязджалі зраніцы і працавалі да позняга вечара, ці ўсю ноч да самай раніцы. Часам, прыходзілася доўга чакаць паміж эпізодамі і самімі здымкамі.

Я добра памятаю, як у першы здымачны дзень у Піцеры мы здымаліся на вуліцы. Я гэтага не ведала, таму не брала ніякага ўцяплення адмыслова. Быў моцны дождж, халодна — камфортнага было мала. Ужо на наступны дзень я вырашыла уцяпліцца па поўнай — і сама, і касцюмеры мне выдалі нешта. Па выніку, мы здымаліся ў павільёне і было вельмі спякотна і млосна, калі ўлічваць, што мы шмат часу сядзелі ў чаканні ў малым памяшканні з вялікай колькасцю людзей — літаральна сем потаў сыйшло з мяне. Але фактар сваёй кампаніі надаваў агульны вясёлы фон для ўсяго працэса.

Інфармацыя па сюжэту фільма даходзіла ўрыўкамі , таму, нарэшце, можна будзе ўбачыць агульную карціну, як гэта скампанавана. Ну, і, канешне, цікава паглядзець фільм, дзе кожны другі — твой знаёмы!

Гарык Аганджанян, заснавальнік бітлз-клуба «Чердачок»

Заўсёды марыў мець хаця б нейкі дотык з вялікім кінематографам, таму такую магчымасць паўдзельнічаць у здымках не мог не выкарыстаць. Усімі праўдамі і няпраўдамі патрапіў на здымачную пляцоўку. Канешне, адыграў фактар таго, што я сам такі цёмненькі, і хутчэй за ўсё падыйшоў бы пры адборы на нейкую ролю габрэйскага мужчыны.

Удзельнічаў ў некалькіх сцэнах: спачатку быў гараджанінам, потым у сцэне пахавання, госцем на вяселлі Беллы і Шагала, удзельнічаў у гуляннях, а таксама ў начных сцэнах пажара — ратаваў грамафон з падпаленага дома. Канешне, задавальненне атрымаў вялікае — для мяне гэта было лепшай падзеяй 2012 года.

Агульнае ўражанне ад здымак складалі асобныя цікавыя моманты: як аўтамабіль у адной са сцэн на вул. Суворава каціўся ўніз сам, а назад мы яго разам цягнулі ўверх па вуліцы, было ці не з дзесяць дубляў, вось гэта было вельмі цяжка, але і весела.

Вельмі яскравымі для мяне былі сцэны парада, калі мы беглі па Суворава, а побач вершнікі ў будзёнаўках, канешне, нерэальна ўсё неяк было. Калі цэлы дзень знаходзішся сярод людзей у такой абстаноўцы, пераносішся на сто год таму, нават, паводзіць сябе пачынаеш па-новаму. Зусім іншым чалавекам становішся.

Быў цікавы момант, калі ў сцэне вяселля Белы і Шагала браў удзел сапраўдны бацька акторкі, якая грала Беллу. У гэты час адбывался нейкая бізнэс-канферэнцыя ў Маскве сярод не самых апошніх людзей. Ён і сказаў «Мне там трэба быць, а я тут лухтой займаюся! Але я шчаслівы менавіта тут!»

Увогуле, фільмы Мітты мне заўсёды падабаліся, люблю гэтага рэжысера. Я думаю, што і гэты фільм будзе са сваёй унутранай чароўнай атмасферай, што Мітта ўмее заўсёды. Такі напаўказачны, напаўфантастычны фільм, каторы зробіць вялікае ўражанне на ўсіх.


*** 

Фільм будзе паказаны ў Віцебску некалькі разоў, у тым ліку ў рамках «Славянскга базару». Нам застаецца толькі ўзгадываць і шкадаваць запушчаны і знесены ўладамі бутафорскі кавалак горада, дзе здымалася частка эпізодаў. А яшчэ смела ісці ў касы віцебскіх кінатэатраў па квіток, каб ацаніць першы (!) мастацкі фільм пра нашага земляка з удзелам нашых землякоў.

Тэкст: Уладзімер Булаўскі 
Фота: Дзіма Гулеў, Народныя навіны Віцебска, асабістыя старонкі ўдзельнікаў здымак Вконтакте

01.04.2014 00:00, Кино

Шагал - МалевичВитебск

 







Выставка от журнала «Имена»

Дзень вуліцы

Первый беларуский медиахакатон