Праграма кінафестываля “Паўночнае ззянне”

08.04.2016 13:48, Кино

У Віцебску ў кінатэатры “Мір” у чарговы раз пройдзе фестываль скандынаўскага кіно “Паўночнае ззянне”. Сустракайце дэталёвую праграму і апісанне падзей у яго межах.


Прагарама

21 красавіка, чацвер

19:00 «Ітсі-бітсі», 2014 (рэж. Оле Крысціян Мадсэн, Данія), 109 хв..

21:00 «Супраць прыроды», 2014 (рэж. Оле Г’явер, Мартэ Вольд, Нарвегія), 80 хв.

  

22 красавіка, пятніца

18:30 «Вясковыя жыхары», 2013 (рэж. Мар’я Пююкко, Фінляндыя), 85 хв. Фільм прадстаўляе рэжысёрка.

21:00 «Мая худзенькая сястра», 2015 (рэж. Сана Ленкен, Швецыя, Германія), 95 хв.

  

23 красавіка, субота

19:00 «Лэнд Хо!», 2014 (рэж. Ааран Кац, Марта Сцівенс, Ісландыя, ЗША), 95 хв.

21:00 «Cэкс, наркотыкі і падаткаабкладанне», 2013 (рэж. Крыстафер Боэ, Данія) 110 хв.

  

24 красавіка, нядзеля

19:00 «Перашкоды», 2015 (рэж. Алексі Салменпера, Фінляндыя), 85 хв.

21:00 «Гара нявіннасці», 2015 (рэж. Дагур Кары, Ісландыя), 94 хв.

  

Сінопсіс

«Лэнд Хо!», 2014 (рэж. Ааран Кац, Марта Сцівенс, Ісландыя, ЗША), 95 хв.

Мітч і Колін – два былыя сваякі, абодвум ужо моцна за 50, абодва страцілі сваіх жонак, і кар’ера, здаецца, ужо скончылася. Былы хірург Мітч, які сыпле непрыстойнымі жартамі, што больш пасуюць 20-гадоваму юнаку, не згодны заставацца наводшыбе жыцця. Ён купляе квіткі ў Ісландыю і вязе Коліна на вакацыі: танцыць у Рэйк’явіку, глядзець на гейзеры і фліртаваць з жанчынамі ў тры разы маладзейшымі за іх – словам, даказваць, што жыццё чароўнае ў кожным узросце.

  

«Супраць прыроды», 2014 (рэж. Оле Г’явер, Мартэ Вольд, Нарвегія), 80 хв.

Марціну каля 30, ён мае стабільную працу, прыгажуню-жонку, здаровага сына і добры дом. Ад гэткага цяжкага жыцця ён збягае ў горны паход на ўікэнд. Але апынуўшыся сярод ашаламляльнай прыгажосці навержскіх ф’ёрдаў, Марцін высвятляе, что збегчы можна ад усяго, апрача ўласных думак. Дурных. Важных. Экзістэнцыйных. Тых, што не паддаюца цэнзуры.

  

«Вясковыя жыхары», 2013 (рэж. Мар’я Пююкко, Фінляндыя), 85 хв.

Вясковыя жыхары перапалоханыя. Вясковыя жыхары атрымалі тэлеграму. У ей пішуць, што ідал краіны – прэзідэнт Урха Кекканэн – завітае ў іх вёску на сваім шляху ў Лапландыю. Ягады растуць шпарчэй, хворыя вылечваюцца, жывёлы размножваюцца. Усё чароўным чынам паляпшаецца там, дзе Кекканэн пакідае свой адбітак. Сляпое пакланенне ідэалу вымушае жыхароў вёскі пачаць жорсткую канкурэнцыю.

Гэта фільм пра прагу перамен і крыху фінскага вар’яцтва ў часы праўлення Урха Кекканэна ў перыяд з 1956 па 1981 гады. Драма «Вясковыя жыхары» заснаваная на апавяданні з рамана «Вуліца Урха Кекканэна» фінскай пісьменніцы Піі Песанэн.

  

«Cэкс, наркотыкі і падаткаабкладанне», 2013 (рэж. Крыстафер Боэ, Данія) 110 хв.

Сымон Спіс - шалапутны дацкі мільянер, аматар жанчын, наркотыкаў, эксперыментаў над целам і псіхікай. Могенс Гліструп - лысаваты таўстунок-бухгалтар, верны сем’янін і геніяльны махінатар. Пакуль Сымон марнуе жыццё ў асалодзе, Могенс стварае схему цалкам легальнага шляху не плаціць падаткі і амаль што знішчыць дзяржўны інстытут падаткаабкладання. Фільм заснаваны на рэальных падзеях.

  

«Ітсі-бітсі», 2014 (рэж. Оле Крысціян Мадсэн, Данія), 109 хв.

1962 год, Данія. Малады змагар за мір Эйк сустракае Ібэн. Яна дзіця свайго часу, вядомая як Ітсі-бітсі, адмаўляецца прысвячаць сябе аднаму мужчыну. Каб заваяваць яе любоў, Эйк пертвараецца ў паэта, пісьменніка-валацугу і франтмэна гурта Steppeulven. Разам яны пераадольваюць тысячы кіламетраў, атрымліваюць наркатычны досвед, правяраюць на трываласць здольнасць прызнаваць свабоду партнёра.  

  

«Перашкоды», 2015 (рэж. Алексі Салменпера, Фінляндыя), 85 хв.

Жыццё перашкаджае чалавеку ўвесь час. Напрыклад, як жыць далей, калі ты супергерой? Або як трымацца на пахаванні ўяўнага сябра? Як адмазвацца, калі ты штогод забываешся на гадавіну ўласнага вяселля? А што рабіць, калі няма нічога паслядоўнага і стабільнага ў жыцці? Вядома, уключаць унутранага Монты Пайтана і смяцца, смяяцца, смяяца.

  

«Гара нявіннасці», 2015 (рэж. Дагюр Каўры, Ісландыя), 94 хв.

Ісландскага Форэста Гампа клічуць Фусі, яму 43 гады, ён жыве з маці, мае цяжкасці з навучаннем і мянушку Гара нявіннасці. Ён бы так усё жыццё і рабіў макеты гістарычных боек, каб не раптоўны падарунак ад бойфрэнда маці. Незвычайны прэзент прымушае Фусі сацыялізавацца.  

Фільм атрымаў ўзнагароду Савета Міністраў Паўночных краін як найлепшы фільм 2015 года як «простая і візуальна вынаходлівая казка пра захаванне дабрыні і нявіннасці ў свеце, які здаецца непрабіваемым».

   

«Мая худзенькая сястра», 2015 (рэж. Сана Ленкен, Швецыя, Германія), 95 хв.

Напачатку сталення Стэла пакутуе праз сваю нязграбную знешнасць і без памяці любіць сваю старэйшую сястру . У адрозненні ад меньшай Каця станістая і худзенькая фігурыстка. За вонкавым поспехам хаваецца таямніца – Каця хварээ на анарэксію. Стэла даведалася пра хваробу сястры выпадкова і цяпер стаіць перад выбарам – сказаць пра хваробу і выратаваць сястру, ці прамаўчаць.

Інфармацыя прадастаўленая арганізатарамі фестывалю

08.04.2016 13:48, Кино

 







Прастора в Витебске

Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”