Паўночнае ззянне

07.04.2015 19:50, Кино

У красавіку 2015 года ў трох гарадах Беларусі ў трох кінатэатрах «МІР»  адбудзецца фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне». У рамках фестывалю прадэманструюць 7 фільмаў з 5 краін-удзельніц Паўночанга Савета: Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Ісландыі і Даніі. Дзве карціны прадставяць замежныя госці: кіназнаўца з Нарвегіі Ян-Эрык Хольст і рэжысёр з Фінляндыі Арта Халанэн. 

У рамках фестывалю пакажуць наступныя карціны: «Першапраходзец», 2013 (рэж. Эрык Ск’ёлдб’ер, Нарвегія), «Я – твая», 2014 (рэж. Ірам Хаг, Нарвегія), «Патрыёт», 2014 (рэж. Арта Халанэн, Фінляндыя), «Яны збеглі», 2014 (рэж. Ю.-П. Валкеапяя, Фінляндыя), «Паўночны Парыж», 2014 (рэж. Хафштайн Гунар Сігурдсан, Ісландыя), «Стралок», 2013 (рэж. Анэт К. Олсэн, Данія), «Гатэль», 2013 (рэж. Ліза Лангсэт).


У Мінску галоўнай пляцоўкай фестывалю будзе кінатэтар «Мір» (вул. Казлова, 4а), у Гомелі – кінатэтар «Мір» (вул. Ільіча 51б) і ў Віцебску – кінатэатар «Мір»  (вул. Чэхава, 3). Назвы абраных кінатэатраў з’яўляюцца не выпадковымі. Яны сугучныя праграме фестывалю, у якую ўвайшлі фільмы, што закранаюць разнастайныя аспекты міру і паразумення ў грамадстве. Праблема ўзаемапаразумення і мірных адносінаў з’яўляецца адной з галоўных ва ўсіх фільмах-удзельніках «Паўночнага ззяння»: паміж мужчынам і жанчынай, дзяржавай і грамадствам, прагай славы і сумленнем, падлеткамі і вонкавым светам, бацькамі і дзецьмі...

 Урачыстае адкрыццё фестывалю ў Мінску адбудзецца 15 красавіка а 19-ай гадзіне у кінатэатры «Мір». На ім навержскі кіназнаўца Ян-Эрык Хольст прадставіць фільм Эрыка Ск’ёлдб’ера «Першапраходзец».

  Фінскую стужку «Патрыёт» прадставіць у Мінску 16 красавіка рэжысёр Арта Халанэн. Ён з’яўляецца сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі, адным з заснавальнікаў вядомага кінафестывалю DocPoint.

Паказы у Віцебску адбудуцца23-29 красавіка 2015 (кінатэатр «МІР», вул. Чэхава 3), 19:00

·  23 красавіка«Гатэль», 2013 (рэж. Ліза Лангсэт, Швецыя), 97 хв.  

·  24 красавіка«Першапраходзец», 2013 (рэж. Эрык Ск’ёлдб’ер, Нарвегія), 111 хв.

·  25 красавіка«Стралок», 2013 (рэж. Анэт К. Олсэн, Данія), 111 хв.

·  26 акрасавіка«Яны збеглі», 2014 (рэж. Ю.-П. Валкеапяя, Фінляндыя), 102 хв. 

·  27 красавіка«Паўночны Парыж», 2014 (рэж. Хафштайн Гунар Сігурдсан, Ісландыя), 98 хв.

·  28 красавіка«Я – твая», 2014 (рэж. Ірам Хаг, Нарвегія), 100 хв. 

·  29 красавіка«Патрыёт», 2013 (рэж. Арта Халанэн, Фінляндыя), 97 хв. 

Каардынатар фестывалю «Паўночнае ззянне» – Воля Чайкоўская (chajkouskaya@gmail.com)

Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Савет Паўночных краін, Офіс у Літве (www.norden.lt), Амбасада Каралеўства Нарвегія ў Кіеве. Фестываль арагізаваны сумесна з Аддзяленнем Амбасады Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасадай Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, Амбасадай Каралеўства Данія ў Маскве, Ісландскім цэнтрам кіно. Пры падтрымцы УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама, КУП Гомелькінавідэапракат, УП Кінавідэапракат Віцебскага аблвыканкама. Інфармацыйныя партнёры: citydog.by, relax.by, afisha.tut.by, cinemascope.by, часопіс «Большой», рэнтал-хаўз FirstRental, ScienceSoft. 

07.04.2015 19:50, Кино

кинофестивалькинофестивальВитебскБеларусьвитебск

 







Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске