Кінапалёт

17.11.2015 03:09, Кино

«Кінапалёт» — фестываль нямога кіно і эксперыментальнай музыкі ў Віцебску. Яго назва адсылае жыхароў Віцебска да 1980-х гадоў, калі на Маскоўскім праспекце ў салоне Ту-134 дзейнічаў дзіцячы кінатэатр “Палёт”.

Праграма фестываля:

21.11 – YEGOR ZABELOV, «Менільмантан»: 1926, FRA¸ Дзімітры Кірсанаў (ВЦСМ, вул. Белабародава, 5).
28.11 – Сяргей Пукст, «Кастусь Каліноўскі»: 1928, BY, Уладзімір Гардзін. (ВЦСМ, вул. Белабародава, 5).
12.12 – TONQIXOD, «Нянавісць»: 1930,BY, Ю. Тарыч(«ВЦСМ«, вул. Белабародава, 5).
19.12 – Re1ikt, «У агні народжаная»: 1929, BY, Уладзімір Корш-Саблін (ВЦСМ, вул. Белабародава, 5).
05.12—19.12 – «250», праект-прысвячэнне Міхалу Агінскаму («Арт-прастора», Талстога, 7).

У фестывалі «Кінапалёт»прымуць удзел выканаўцы, якія агучылі першыя беларускія нямыя фільмы ў межах праекту «Тузін.Немаўля» (Re1ikt, праект Сяргея Пукста, Tonqixod). У іх жывым музычным суправаджэньне будуць паказаныя фільмы «У агні народжаная» (1929), «Кастусь Каліноўскі» (1927), «Нянавісць» (1930). У праграму фестывалю ўключаны таксама выступ Yegora Zabelova з музыкаю да французскага нямога фільму «Менільмантан»: 1926, FRA¸ Дзімітры Кірсанаў. Кожны кінаканцэрт будзе складацца з дзвюх частак – уласна кіно з музыкаю і сэта з аўтарскіх кампазіцый.

Фестываль ставіць мэтай актуалізацыю сучаснага мастацтва і папулярызацыюранняга айчыннага і сусветнага кінематографа. У рамках фестываля «Кінапалёт» адбудзецца прэзентацыя праекта «250», які быў створаны спецыяльна да 250-годдзя таленавітага кампазітара і актыўнага грамадскага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага. Праект складаецца з фільма, музыкі, скульптуры і трох фотагісторый. Мерапрыемствы “Кінапалёта” можна наведаць з 21 лістапада па 19 снежня на пляцоўках Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва.

Інфармацыя: +375 25 913-38-76.
Уваход: 80 т. (папярэдне), 100 т. (у дзень мерапрыемства).
VIP-квіток на ўсе мерапрыемствы фестываля – 300 т. (4 кінапказа-канцэрта+ выстава "250").

17.11.2015 03:09, Кино

 







Прастора в Витебске

Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”