Кінафестываль “Паўночнае ззянне”

09.04.2017 13:01, Кино

20-25 красавіка, к/т “Мір”

Трэці кінафестываль «Паўночнае ззянне» адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы і прапануе гледачам пашыраную праграму стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі. Агулам фестываль прадставіць 14 фільмаў з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі. Упершыню будуць прадстаўленыя фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі, таму цяпер «Паўночнае ззянне» – гэта афіцыйна фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін. 

Таксама ўпершыню ў праграме будуць прадстаўленыя два дакументальныя фільмы. Галоўнымі пляцоўкамі цягам 7 дзён фестывалю стануць кінатэатры «Мір» у Мінску і Віцебску. Віцебская праграма выглядае наступным чынам:

20/04, 19:00 “Каменнае сэрца” (Ісландыя) 

21/04, 19:00 “Мурашнік” (Эстонія), 20:30 “Разіта” (Данія)

22/04, 18:30 “Маленькія крылы” (Фінляндыя), 21:00 “У крыві” (Данія)

23/04, 19:00 “Паўкроўка” (Данія)

24/04, 19:00 “Нарвежскі дамок” (Нарвегія)

25/04, 19:00 “Маці” (Эстонія)

Квіткі даступныя ў касе кінатэатра, а таксама ан-лайн праз афіцыйны сайт фестываля. Там жа можна паглядзець трэйлеры кінастужак. Альбо запускайце іх у Ю-Туб калекцыі ніжэй:

Слоган  сёлетняга фестывалю – «Сусвет унутры» / Universe inside. Мы верым, што кожны з нас – гэта цэлы сусвет. Незалежна ад вонкавага аблічча, палітычных перакананняў, успрыняцця сваёй ідэнтычнасці, сэксуальнай арыентацыі і колеру скуры. 14 стужак «Паўночнага ззяння» распавядуць пра ўнутраныя навальніцы і спакой, сяброўства і каханне, няўпэўненасць, павагу, адказнасць, сталенне. Словам, тое, што робіць нас індывідуальнасцямі і стварае унутранае святло, якое прыцягвае нас адно да аднаго. Трэці фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне»  – гэта цэлы сусвет унутры кампактнага кінафестывалю.

Паводле інфармацыі арганізатараў

09.04.2017 13:01, Кино

 







Рэгістрацыя на курс “Медыя і актывізм”

Встреча с художником Bazinato

IFMC 2017