Фестываль французскіх фільмаў

19.05.2012 12:59, Кино

З 21 па 26 траўня ў кінатэатры "Мір" пройдзе тыдзень французскага кіно. Па завядзёнцы, якая існуе ў сапраўдных гурманаў кіно, фільмы будуць паказаныя на французскай мове з субтытрамі на рускай мове. Кошт квіткоў 5 000 б.р. Пачатак сеансаў: 19.00

Праграма фэсту:

21 мая 19.00. "Чароўная заноза"

Драма, Францыя, 2010, 80 хвілін
Рэжысёр: Рэбека Златоўскі

Пруданс 17 гадоў, некалькі дзён таму ў яе памерла маці. Застаўшыся адной, яна знаёміцца з Марылін, навучэнкай ліцэя, якая паказвае ёй маршрут Рэнжыса, дзе небяспечна кружляюць вялікія і маленькія скрадзеныя матацыклы. Загіпнатазаваная бандай, Пруданс намагаецца заслужыць права стаць адной з іх, выдаючы сваю самоту за свабоду.

22 мая 19.00. "Прытулак"

Драма, Францыя, 2009, 92 хвіліны
Рэжысёр: Франсуа Азон

Луі і Мус прыгожыя, багатыя і закаханыя адзін у аднога. Але наркотыкі назаўсёды змяняюць іх бесклапотнае жыццё. Ад перадазіроўкі памірае Луіс, а Мус цудам застаецца жывой. Мус цяжарная. Для таго, каб справіцца з сабой, дзяўчына пераязджае ў ціхае правінцыйнае месца пад Парыжам. Тут яна спадзяецца пазбавіцца бедаў. але нечакана ў яе ціхім прытулку з'яўляецца нечаканы госць.

23 мая 19.00. "Свабода - Алерон"

Камедыя, Францыя, 2000, 107 хвілін
Рэжысёр: Бруна Падалідэс

38-гадовы Жак кожнае лета адпачывае на востраве Алерон са сваёй сям'ёй (жонкай і чатырма сынамі). Але ж пляжныя гульні яму даўно надакучылі, і на ўсе свае зберажэнні ён вырашае набыць яхту...

24 мая 19.00. "Сэрца звера"

Драма, Швейцарыя, 2009, 91 хвіліна
Рэжысёр: Северын Карнамусаз

Нелюдзімы Поль жыве з жонкай Разін на ўласнай малочнай ферме ў невялічкай вёсцы ў Швейцарскіх Альпах. Ён пяшчотна клапоціцца пра сваіх кароў, да супругі ж адносіцца як да бясплатнай працоўнай сілы. Стомленая ад яго грубасці, яна адпачывае душой у тыя рэдкія хвіліны, калі застаецца сам на сам. Аднойчы Разін пачынае скардзіцца на здароўе.

25 мая 19.00. "Маленькі пакой"

Драма, Швейцарыя, 2010, 87 хвілін
Рэжысёр: Стэфані Шуа, Веранік Рэйманд

Кранальная гісторыя сэрца. Сэрца Эдмонда, панурага сталага чалавека, становіцца ўсё слабей і слабей. Але насуперак гэтай слабасці яно б'ецца ў рытме ўпартай непакорлівасці: жыццю ў доме састарэлых, куды яго хоча адправіць сын, клопату Розы, якая за ім даглядае. Пратэст?

26 мая 19.00. "Жыццё ката"

Мультфільм, 2010, 70 хвілін
Рэжысёр: Жан-Луі фелічоліі Ален Ганьоль

Дзіно, кот, вядзе двайное жыццё. Днём ён жыве ў дзяўчынкі Зоі і яе маці афіцэрам паліцыі, а па начах удзельнічае ў рабаўніцтвах. І вось аднойчы Зоі прасачыла за катом Дзіно. Мультфільм намініраваны на прэмію фестывалю "Оскар".

Падрабязнасці пра фестываль глядзіце на старонцы мерапрыемства Фестываль французскіх фільмаў у Віцебску

19.05.2012 12:59, Кино

Жизнь котанеделя французского киноФестиваль французского киноСвабода-АлеронСэрца звераМаленькі пакойЖыццё катаПрытулакЧароўная занозакінатэатрФестываль французскага кіноВіцебскВитебск

 







Витебский трансфер

Прастора в Витебске

Гурт waria прэзентуе новы трэк