28.05.2011 00:10, Кино
Сёння 28 траўня грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе першы прафесійна зроблены анімацыйны фільм, прысвечаны гісторыі Беларусі ад яе пачатку аж амаль да нашых дзён. Па завярэннях стваральнікаў мультфільм з’яўляецца цэнтральнай, але далёка не фінальнай падзеяй сумеснага праекту “БудзьмаTUT”, які вядзецца супольна з парталам TUT.BY.
Услед за ціскам кнопкі play вас чакаюць рэчэтатыў Памідорава і рэфрэны Вольскага, “чоткі” Чарадзей і “сіні” Скарына, гумарыстычны “Вітэбск” і бублік БССР. За пяць хвілін банда крыэйтараў здолела распавесці гісторыю Беларусі і беларусаў ад першага ўзыходу сонца да 1991 г. Да экзаменаў за дзевяць класаў па гэтым падручніку не падрыхтуешся, але для другога сіместра фізфака дык і нічога. Сынтэза атрымалася неблагая: крыніцы прапрацаваныя, гіпотэза падцверджана, метадалогія папахвае рэвізіянізмам, але як на наш час, то гэта не страшна. Адзінае, роля кампартыі ва ўсім гэтым руху раскрытая недастаткова. Таму на БТ мульціка не дачакаецеся, глядзіце тут:
Спампаваць мультфільм (249 Мб).
Таксама ў праекце – блог ад Усяслава Чарадзея, Першае ў Байнэце ток-шоў “Шалёныя VS памяркоўныя”.
|
|
|
Суббота
19
Мая
сегодня

Воскресенье
20
Мая
Понедельник
21
Мая
Вторник
22
Мая
Среда
23
Мая
Четверг
24
Мая
Пятница
25
Мая
Суббота
26
Мая
Воскресенье
27
Мая
Понедельник
28
Мая