Анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!”

24.05.2011 11:34, Кино

Шматвяковая гісторыя за 5 хвілін -- ці магчыма гэта? Так! -- кажа кампанія “Будзьма беларусамі!” і запрашае ўсіх на шырокую прэзентацыю мультыплікацыйнага фільма “Будзьма беларусамі!”, якая адбудзецца 11 чэрвеня падчас опэн-эйра “Канцэрт на траве”.

Доўгачаканы анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі! дае магчымасць паглядзець на нашую гісторыю ў новай, сучаснай графіцы. Аўтары ідэі -- Юлія Ляшкевіч і кампанія “Будзьма беларусамі!” -- увасобілі гісторыю Беларусі ў лёгкай, даступнай кожнаму форме. Шыкоўная анімацыя ад Юліі Рудзіцкай у музычным суправаджэнні Аляксандра Памідорава і Лявона Вольскага -- такой гісторыі Беларусі вы яшчэ не бачылі!

Болей за тое, гасцей фестывалю кампанія "Будзьма беларусамі!" чакае ў сваім намёце, дзе рыхтуе для ўсіх тузін культурна-забаўляльных мерапрыемстваў. Менавіта ў намёце “Будзьма беларусамі!” размесціцца інфацэнтр фэсту. Тут госці змогуць атрымаюць усю інфармацыю пра расклад опэн-эйра, пры неабходнасці даць абвестку ды перапісаць на свае флэш-носьбіты новы мульцік і іншыя медыя-прышпілы ад “Будзьмы”.

Насычаная праграма падрыхтаваная не толькі для дарослых, але і для дзетак, якіх чакае адмысловая праграма. Бавіць час у добрым настроі ў намёце “Будзьма!” можна будзе ад самага ранку: усе ахвотныя змогуць зрабіць сабе бодзі-арт, згадаць на практыцы, як вырабляць папяровыя капелюшы, ці ўзяць майстар-клас па лепцы з гліны ды народных танцах і шмат іншых цікавостак і сюрпрызаў.

Пасля прэзентацыі мультыплікацыйны фільм назаўжды атрымае прапіску па адрасе tut.budzma.org, адкуль яго змогуць спампаваць усе ахвотныя!

 

http://budzma.org/

Опэн-эйр "Канцэрт на траве", запланаваны на 28 траўня на хутары "Шаблі", пераносіцца на 11 чэрвеня. У сувязі з тым, што зарэгістравалася вельмі вялікая колькасць ахвотных узяць удзел у мерапрыемстве, узнікла неабходнасць дадатковага ўзгаднення з мясцовымі ўладамі.

Фестываль пераносіцца без зменаў у музычнай праграме. Усе набытыя квіткі застаюцца ў сіле. Аргкамітэт фестывалю прыносіць усім свае прабачэнні за ўзніклую нязручнасць і чакае гасцей у тым жа месцы (хутар “Шаблі”) 11 чэрвеня з добрым летнім настроем!

 

24.05.2011 11:34, Кино

клипБудзьма!

 







Фестываль французскіх фільмаў

Тимофей Яровиков в Витебске

Ночь музеев-2012







Суббота

19

Мая

сегодня

Воскресенье

20

Мая

Понедельник

21

Мая

Вторник

22

Мая

Среда

23

Мая

Четверг

24

Мая

Пятница

25

Мая

Суббота

26

Мая

Воскресенье

27

Мая

Понедельник

28

Мая