18.01.2010 17:29, Кино
Увосень па вэб-прасторах разьнесься трэйлер новага фільма братоў Коўэн “Сур’ёзны чалавек” (“А Serious Man”). Незнаёмы са спэцыфікай “іншага” кіно глядач мог падумаць, што ў хуткім часе яго чакае тонкая, інтэлектуальная і вельмі сьмешная камедыя. Настолькі сьмешная, што пад час прагляду гарбату перад маніторам ўжываць будзе не пажадана. Высокаэстэтычную асалоду спажываньня перадвызначаў саўндтрэк, што выскокваў напрыканцы – на тытрах трэйлера каралі псыхадэлікі з Jefferson Airplane аджыгалі свой неўміручы “Somebody Love”.
Што мы атрымалі па фіналу? Мы атрымалі шэдэўр, гэта бясспрэчна. Але гэта далёка ня тая, няхай і таленавітая, але ржака, якую прадракаў трэйлер. Першы цэтлік, які варта прапісаць насупраць твору братоў Коўэн – гэта калісьці надзвычай блізкае віцебскай культуры “Рэбэ”. Увесь фільм пранізаны правіламі, вобразамі і сімваламі штатаўскага “кагалу” канца 1960-х. Габрэйская школа, габрэйскія сем’і, габрэйскі развод (ва ўсіх значэньнях). Рэжысэры малююць палатно з дапамогай сарказму, чорнага гумару і звышхарактэрных пэрсанажаў.
Другі цэтлік – гэта “Troubles”. Яны складаюць сюжэтную лінію фільма, прымушаючы галоўнага героя Лоўрэнса Гопніка (Lowrence Gopnik) у рэшце зьвяртацца па псыхалягічную дапамогу да прадстаўнікоў папярэдняга цэтліку. Пакуль “Рэбэ” даюць парады, “Troubles” працягваюць валіцца на героя: жонка падае на развод, дзеці цягнуць грошы з бацькоўскага гаманца, кіраўніцтву каледжа дасылаюць на прафэсара Гопніка непрыемныя ананімкі, роднаму брату ўвесь час пагражаюць вартаўнікі закону і парадку, а сусед-гой не зьбіраецца мірна ўжывацца з Лоўрэнсам.
Апошні цэтлік – гэта “60-ыя”. Героі фільма катаюцца па вуліцах на вялізных амэрыканскіх баржах-аўтамабілях, у хатах лінзы-тэлевізары паказваюць манахромнае кіно, Тору слухаюць на вініле, а на занятках сын Лоўрэнса хавае тагачасны ай-под за кніжкай – вялізны, карычневы, з круцёлкай і белым (!) навушнічкам. Шкаляры ва ўсю гандлююць марыхуанай і рандэву зь ёй не прамінаюць як бацька, так і сын. Нават сам рабін Маршак цытуе Jefferson Airplane: “When the truth is found to be lies, and all the hope within you dies” …Grace Slick, Marty Balin, Paul Kantner, Jorma Kaukonen [удзельнікі гурта]… These are the members of the Airplain”. Думаю, тлумачыць шматварыянтнасьць значэньняў слова “аэраплян” ня трэба.
Суб’ектыўны бал: 8 (з 10)
Суб’ектыўныя парады: у кіно не хадзіць, аднаму не глядзець.





|
|
|
Суббота
19
Мая
сегодня

Воскресенье
20
Мая
Понедельник
21
Мая
Вторник
22
Мая
Среда
23
Мая
Четверг
24
Мая
Пятница
25
Мая
Суббота
26
Мая
Воскресенье
27
Мая
Понедельник
28
Мая