Дзве тоны ў карму

02.02.2014 13:50, Показы

Малыя з бацькамі і дзеткі, для каго мамы, — выхавацелькі роднага Вялікалятчанскага дзіцячага дома, сабраліся ў зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва. Святлана Бень, Зоя Кенько, Арцём Залескі, Уладзімер Булаўскі падрыхтавалі цёплае свята з амаль хатняй атмасферай. Пра прыгоды драконіка ў Віцебску, пра жучкоў з надзвычай бадзёрай калыханкай і пра тое, што любы вусаты містэр Сміт калісьці палагодніць і дазволіць дзеткам усяго горада гуляць на сваім двары. Не абыйшлося без падарункаў ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Натуральна, месцаў усім не хапіла. Але, на шчасце, толькі дарослым. Затое весялухі было дастаткова для ўсіх узростаў і жыццёвых поглядаў. А за дзіцячы смех пад столямі белай залы арганізатарам няхай будзе тысяча плюсаў у карму і сілы на новыя справы. 

Спектакль “Быў бы ў мяне дракон” не адзіны праект, якім зараз у Віцебску займаецца Святлана Бень. У тэатры “Лялька” ідзе праца над яе новай пастаноўкай. Не прапусціце прэм’еру на пачатку сакавіка.

Тэкст: Таня Сойкіна
Фота: Дзіма Лось
















02.02.2014 13:50, Показы

ВіцебскЦСИБенькаСвятлана Бень

 









IFMC 2017

Свята для мясцовых

Віцебскі арнамент