Шумяць Браслаўшчыны азёры

06.05.2012 22:10, Фотосет

Вясна прыйшла! А гэта значыць, што з’явілася добрая нагода для падняцця пятай кропкі ад крэсла і накіравання сябе любімага ў дзіўны свет рэальных дзеянняў. Варыянтаў, як правесці вольны час з пользай для душы і цела, шмат. Адзін з іх – падарожжы. Як вядома, у добрай кампаніі і розныя непрыемнасці дарогі не перашкода. А калі, да таго ж, кампаніяй кіруе спадар Мікола Півавар, то, можаце мне паверыць, асалода ад вандроўкі вам забяспечана.

Вось такая добрая кампанія, якую, між іншым, сабралі сябры МГА “Historica” (за што ёй вялікі дзякуй!), і накіравалася 29 красавіка ў вандроўку па сінявокай Браслаўшчыне. Маршрут, які, між іншым, змяняўся на працягу ўсяго падарожжа, прайшоў праз вёскі Іказнь, Ахрэмаўцы, Опса, Відзы-Лаўчынскія, Слабодка, мястэчка Відзы і, зразумела, праз старажытны Браслаў. Можна вельмі доўга растякацца думкай па дрэве аб тым, як усё было цудоўна, але ці магло быць інакш? Што можа быць прыемней за вандроўку па мясцінах, чыя прыгажосць, апетая вядомымі дый не вельмі сынамі Беларусі, прымушае сэрца біцца часцей нават у тых, каму, па-праўдзе кажучы, даўным-даўно усё роўна. Гатычныя вежы касцёлаў у сінім небе, старыя маёнткі, дзе можна пабачыць зданні Эміліі Плятэр ці Генрыха Дмахоўскага, буслы, дубы-волаты, узгоркі, лясы і азёры, азёры, азёры. Такія моманты застаюцца ў памяці назаўсёды. Як і гонар за нашую з вамі Радзіму.

Глядзіце фотасправаздачу ад Алены Осіпавай, зайздросціце (хто не патрапіў) дый збірайцеся ў наступнае падарожжа!

Больш пра дзейнасць МГА “Historica” ў Віцебску тут.


в. Відзы-Лаўчынскія. Сядзіба Ваўжэцкіх. к. XVIII ст.

На шляху да сядзібы Ваўжэцкіх. к. XVIII ст. в. Відзы-Лаўчынскія.

в. Іказнь. Касцёл Божага Цела. 1901 – 1905 гг.

м. Браслаў. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. 1824 г.

в. Відзы-Лаўчынскія. Сядзіба Ваўжэцкіх. к. XVIII ст.

На шляху да сядзібы Ваўжэцкіх. к. XVIII ст.в. Відзы-Лаўчынскія.

Капліца (XIX ст.) на каталіцкіх могілках, што ў парку Бяльмонты ў в. Ахрэмаўцы

Выгляд са званарні касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. 1914 г. Адзін з самых высокіх касцёлаў на Беларусі. Яго вяршыня складае каля 76 метраў. м. Відзы

Старажытны дуб ля сядзібнага комплекса Плятэраў. в. Опса

м. Браслаў. Выгляд з Замкавай гары (IX—XVIII стст.)

Сядзібны комплекс Плятэраў. Год перабудовы 1904 г.в. Опса

Жалезныя акоўкі знадворных дзвярэй касцёла Провіда Божага, в. Слабодка, завесы на якіх вырашаны ў выглядзе раслінных кампазіцый. Па ацэнках спецыялістаў, акоўка дзвярэй касцёла ў Слабодцы з’яўляецца выдатнейшым узорам дэкаратыўнага мастацтва і не саступае ўзроўню аналагічных работ у храмах Заходняй Эўропы. Па некаторых звестках, акоўку выканаў каваль з суседняй вёскі Вусце А. Петкун

Вуліца. в. Опса

Вароты сядзібнага комплекса Плятэраў. Год перабудовы 1904 г. в.Опса

в. Відзы-Лаўчынскія. Сядзіба Ваўжэцкіх. к. XVIII ст.

м. Відзы. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. 1914 г. Адзін з самых высокіх касцёлаў на Беларусі. Яго вяршыня складае каля 76 метраў

Выгляд з лесвіцы сядзібнага комплекса Плятэраў. Год перабудовы 1904 г. в. Опса.

в. Дрысвяты. Касцёл св. Пятра і Паўла. 1929 г.

Выгляд на Ігналінскую АЭС. в. Дрысвяты

м. Відзы. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. 1914 г. Адзін з самых высокіх касцёлаў на Беларусі. Яго вяршыня складае каля 76 метраў. Пашкоджаны ў часы Першай Сусветнай вайны. У памяць аб гэтым у яго сцену закладзеныя два снарады

в. Слабодка. Касцёл Провіду Божага. Год перабудовы 1903. З 1949 па 1953 г. храм быў зачынены. У ім размясцілі зернасховішча. Але пад ціскам мясцовых вернікаў касцёл у хуткім часе ізноў перадалі парафіянам. Храм уражвае прыгажосцю роспісаў, якія ў 1970-я гады зрабіў майстра з Віцебску Генадзь Саламонаў каб захаваць касцёл ад знішчэння

Выгляд са двара касцёла св. Іаана Хрысціцеля. 1887 г. в. Опса

м. Відзы. Шараговая забудова

в. Слабодка. Касцёл Провіду Божага. Год перабудовы 1903. З 1949 па 1953 г. храм быў зачынены. У ім размясцілі зернасховішча. Але пад ціскам мясцовых вернікаў касцёл у хуткім часе ізноў перадалі парафіянам. Храм уражвае прыгажосцю роспісаў, якія ў 1970-я гады зрабіў майстра з Віцебску Генадзь Саламонаў каб захаваць касцёл ад знішчэння

в. Опса. Касцёл св. Іаана Хрысціцеля. 1887 г.

в. Іказнь. Царква св. Мікалая. 1905 г.

в. Слабодка. Касцёл Провіду Божага. Год перабудовы 1903. З 1949 па 1953 г. храм быў зачынены. У ім размясцілі зернасховішча. Але пад ціскам мясцовых вернікаў касцёл у хуткім часе ізноў перадалі парафіянам. Храм уражвае прыгажосцю роспісаў, якія ў 1970-я гады зрабіў майстра з Віцебску Генадзь Саламонаў каб захаваць касцёл ад знішчэння

в. Відзы-Лаўчынскія. Сядзіба Ваўжэцкіх. к. XVIII ст.

м. Браслаў. Выгляд з Замкавай гары на Свята-Успенскую царкву (1897 г.)

м. Відзы. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. 1914 г. Адзін з самых высокіх касцёлаў на Беларусі. Яго вяршыня складае каля 76 метраў

м. Браслаў. Замкавая гара (IX—XVIII стст.). Дубовыя скульптуры герояў легенды аб утварэнні Браслава. Скульптар А. Дранец

в. Опса. Сядзібны комплекс Плятэраў. Год перабудовы 1904 г.

в. Іказнь. Касцёл Божага Цела. 1901 – 1905 гг.

06.05.2012 22:10, Фотосет

Мікола ПіваварБраслаўБраслаўшчынаВідзыСлабодкаВідзы-ЛаўчынскіяОпсаАхрэмаўцыІказньМГА “Historica”Эмілія ПлятэрГенрыха ДмахоўскіКасцёл Божага ЦелаБяльмонтыКасцёл св. Іаана Хрысціцеля

 









Встреча с художником Bazinato

IFMC 2017

Свята для мясцовых