Паштоўка са свята

29.07.2012 00:18, Фотосет

Сёлетнія госці “Славянскага базару” нядрэнна ўзбагацілі скарбонку фестывалю. Ягоная акупляльнасць хоць і блізка не дасягнула 100%, але была рэкорднай. Асноўную крыніцу  “вала”, натуральна, склалі прыбыткі з квіткоў. Магчыма, заўважнымі лічбамі ў бухгалтарскіх радках застаюцца спонсарскія ўліванні (хаця гэта гіпотэза). Штогадова вялізарныя фінансы пералічваюцца з разнастайных бюджэтаў: рэспубліканскага, саюзніцкага. Адкуль яшчэ браць грошы на свята?

У кветастых праспектах заходніх культурных устаноў, дзе яны хваляцца сваёй фінансавай устойлівасцю, пасля квіткоў, грантавай і спонсарскай падтрымкі абавязкова ўсплывае сказ пра рэалізацыю сувенірнай прадукцыі. Цішоткі, значкі, кепкі, кубкі, ліхтарыкі, візітніцы пасля нанясення лагатыпу падзеі падвышаюцца ў кошце на парадак і могуць прыносіць заўважны адсотак прыбытку. Некаторым арганізатарам прыходзіцца штогод змяняць візуальны свайго мерапрыемства, каб сталым удзельнікам хецелася набываць на ім не толькі новыя ўражанні, але і новую паштоўку.

Якія ўражанні павезлі з сабою сёлетнія госці фестывалю? І ў якой ступені ўлада карыстаецца сваімі магчымасцямі акупіць “слаўбазу”? Напярэдадні фестывалю мы прайшліся па шапіках “Белсаюздрук” і паглядзелі, якімі паштоўкамі тут збіраліся сустракаць турыстаў.

Упэўненыя, у вашых калекцыях ёсць фатаздымкі Віцебску, сапраўды вартыя друку на паштоўках. Дашліце нам на vitebsk4me@gmail.com і мы іх апублікуем. Адзіная ўмова: менавіта вы мусіце быць аўтарамі гэтых картак.




















29.07.2012 00:18, Фотосет

 









Рабіце змеяў, бярыце коўдры

Витебский трансфер

Прастора в Витебске