Выніковая прэзентацыя “Інтэргісторыі”

21.10.2015 16:19, Презентации

20 кастрычніка ў Музыкальнай гасцёўні прэзентавалі вынікі навучальнага курса для менеджараў  гісторыка-культурнай спадчыны “Інтэргісторыя”, які доўжыўся больш, чым паўгады. Адметнасць курса заключалася ў тым, што ён быў адкрыты не толькі для спецыялістаў у сферы краязнаўства і турызму, але і проста для ўсіх неабыякавых для культурніцкай і гістарычнай спадчыны людзей, якія маглі падаць заяўку на ўдзел. Падчас курса прайшло 19 лекцый ад лепшых спецыялістаў у сваёй справе, акром таго, падчас навучэння студэнты паўдзельнічалі і ў практычных занятках.

На прэзентацыі арганізатары “Інтэргісторыі”, Раман Воранаў і Уладзімер Булаўскі, казалі, перш за ўсё, пра необходнасць добра ведаць патрэбы і зацікаўленасці тваёй мэтавай аўдыторыі пры планаванні любой падзеі. Каб дазнацца пра неабходнасць правядзення падобнага курса і высвятлення праблемаў, якія існуюць у грамадстве, перад пачаткам курса арганізатары запусцілі апытанку, якая дазволіла скарэктаваць змест курса і даведацца болей пра патэнцыйных студэнтаў. Напрыклад, пра тое, што нашаму гораду не хапае адкрытых экскурсій, што было выкарыстана для практычных заняткаў пазней.

Акрамя гэтага, арганізатары адзначылі той факт, что веды і ідэі, якімі дзяліліся выкладчыкі падчас лекцыяў, не засталіся “закрытымі”: зараз усе лекцыі даступныя для прагляду анлайн.

Галоўным практычным вынікам навучальнага курса сталі праекты ў сферы аховы і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, якія зладзілі самі выпускнікі. Усяго такіх праектаў было 9, і пра іх можна падрабязна прачытаць у электронным зборніку, які падчас прэзентацыі можна было пагартаць і ўжывую. 

Падчас прэзентацыі арганізатары ўзгадвалі асноўныя праекты, а таксама прасілі падзяліцца ўражаннямі ўдзельнікаў.

Арганізатарка конкурсу беларускіх паштовак “Добрая традыцы” і студэнтка мастацка-графічнага факультэта Яўгенія кажа, што сваім праектам яна ў агульным задаволена, нягледзячы на тое, што ён быў дастаткова цяжкім і доўгім у рэалізацыі. Да ўдзелу ў конкурсе было зангажавана каля 15 ўдзельнікаў, якія прапанавалі 33 варыянты паштовак. Куратар гэтага праекта, Міхась Цыбульскі, сказаў, што якасцю праекта ён задаволены і адзначыў, што ад саміх выкладчыкаў універсітэта паступіла прапанова зрабіць гэты конкурс штогадовым. Таксама спадар Цыбульскі зазначае, што любы праект і любая ідэя, з яго кропкі погляду, — ужо добра, бо гэта старт для далейшай, магчыма, больш паспяховай актыўнасці.

Яшчэ адным значным праектам стала Свята ў Вялікіх Лётцах. Падзея, хоць і доўжылася толькі дзень, здаецца нам, была звышнасычанай і эмацыйнай. Увага ўдзельнікаў была сканцэнтраваная на сядзібе вучонага Уладзіміра Адамава, а таксама на Вялікалятчанскім доме-інтэрнаце.

Спачатку валанцёры і ўсе ахвотныя працавалі на прыборцы тэрыторыі вакол сядзібы, потым была экскурсія па мясцінах ад Міхала Дука, дырэктара дома-інтэрната. Фіналам святочнага дня стаў канцэрт дабрачынны гурта Vuraj, якія, як зазначылі арганізатары, адмовіліся ад афіцыйнага запрашэння на выступ на Дні горада Мінска, затое прыехалі ў Лётцы ў гэты дзень. Ад выступу гурта ўсё засталіся ў захапленні, хлопцы “проста парвалі ўсіх ушчэнт”, як сказаў Міхаіл Дука. Таксама ён выразіў падзяку за гэтае мерапрыемства і спадзяецца, што “Адамаўскі фэст” стане штогадовай традыцыяй.

Яшчэ адзін праект, які нікога не пакіў абыякавым — апісанне Стараверскіх могілак ля Юр’евай гары. Ідэя праекта нарадзілася падчас лекцыі Цімафея Акудовіча, спецыяліста па некрапалістыцы. Ен распавядае ўдзельнікам пра важнасць і неабходнась апісання старых могілак, а таксама пра магчымасць дапамагчы каму-небудзь гэтай інфармацыяй з дапамогай сайту www.niekropali.by.

Гарэлышава Ніна, актывістка гэтага праекта, распавядае пра свой удзел у праекце: “Я вырашыла паўдзельнічаць менавіта ў гэтым праекце, бо спадар Акудовіч неверагодна натхніў мяне падчас лекцыі і пераканаў, даступна растлумачыў, чаму так важна занімацца гэтай справай. Так, натуральна, раней я не думала пра тое, што буду корпацца ў могілках, але пасля нашай спробы я хутчэй чакаю магчымасці зрабіць гэта яшчэ раз і ўсіх заклікаю гэтым займацца, калі ў вас ёсць такая магчымасць. Апісанне могілак не патрабуе ніякіх спецыяльных ведаў, а метадалогія працэсу цалкам выкладзеная на сайце. Проста важна разумець, што ваш унёсак сапраўды каласальны: вы можаце дапамагчы некаму адшукаць сваіх родных і блізкіх, даведацца болей пра свае карані.”

Удзельнікаў і арганізатараў “Інтэргісторыі” яшчэ чакаюць выступы на тэлебачанні і абмеркаванне праекта за круглым сталом на ТК “Віцебск”. А пакуль жа — усе яны дамовіліся не губляцца і працягваць добрую справу па працы з гісторыка-культурнай спадчынай родных мясцінаў. 

Тэкст: Віка Фаміна
Фота: Аляксей Статут


Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

Фота: Аляксей Статут

21.10.2015 16:19, Презентации

 









IFMC 2017

Свята для мясцовых

Віцебскі арнамент