Рома даехаў да Віцебска

17.08.2015 01:02, Презентации

Адбылася сустрэча з “небяспечнымі хлопцамі”. Барыс і Раман (той, каторы “едзе”), амаль скончылі сваю вандроўку вакол Беларусі. Стартанулі мальцы паўтары месяцы таму з Воршы, туды ж і вяртаюцца. Ехалі праз поўдні, таму Віцебск атрымаўся напрыканцы паездкі.

Іх прыезд пачынаўся з тэлефоннага званка арганізатарам напярэдадні і пытання: “Што можна зірнуць у Віцебску двум валацунгам?” Зірнуць у жнівеньскую пятніцу было асабліва нечага, таму падзею прыйшлося ствараць з іх саміх. Пакуль два беларускіх ровары з кітайскімі маторамі пёрлі з Мёраў, у Віцебску на Талстога 7 была зарганізаваная паляна. Сваімі дыванкамі і пледамі яе выклалі наведнікі імпрэзы.

Пад акампанімент “Мікалаеўскага хутарка” хлопцы распавялі пра прыгоды ў дарозе, пра вечныя рамонты, пра жахі лельчыцкай начоўкі і шмат чаго яшчэ. Рому сыпанулі пытаннямі пра яго падарожжа вакол свету. Былі сярод іх і самыя галоўныя для кожнага беларусіка: “Дзе браў грошы? Як атрымліваў візы?”.  

У Віцебску падарожнікаў прытуліў творчы цэнтр VZAP. На наступны дзень Рома і Барыс пацягаліся па горадзе і паехалі завяршаць свою эпапею. А нам на памяць застаўся фотарэпартаж Тані Аліпчыкавай і абяцанні арганізатараў з ліку выпускнікоў курса Interhistory ладзіць такія сустрэчы на Талстога 7 рэгулярна.


Фота: Таня Аліпчыкава

Фота: Таня Аліпчыкава

Фота: Таня Аліпчыкава

Фота: Таня Аліпчыкава

Фота: Таня Аліпчыкава

Фота: Таня Аліпчыкава

Фота: Таня Аліпчыкава

Фота: Таня Аліпчыкава

17.08.2015 01:02, Презентации

 









Восьмыдзень трапіў экспертам

Айдэнтыка Віцебска падводзіць вынікі

New Names