Прэзентацыя «Віцебскіх замкаў»

26.04.2013 00:34, Презентации

У “Духаўскім кругліку” сёння збіраліся ветэраны. Змагаліся яны на больш небяспечных, але, як высветлілася, таксама заўважных франтах. Удзельнікі суполкі “Узгор’е”, якія гучна ахоўвалі віцебскую спадчыну ў 1980-х, прыгадвалі свае суботнікі, святы, дзеячоў, а таксама помнікі і месцы, што атрымалася адстаяць у віхуры правінцыйнага самадурства і жадання будаваць новы свет “з прыгожымі дзевяціпавярховікамі па беразе Дзвіны”.

Нагодай для сходу была прэзентацыя перавыдання “Віцебскіх замкаў” — невялічкай брашуры, якой калісьці былі заваленыя ўсе кнігарні горада. Нямала месцічаў пачало знаёмства з невядомым мінулым Віцебска менавіта з яе. Аўтар Ігар Цішкін, як колішні старшыня "Узгор'я", і сабраў сваіх паплечнікаў на яе прэзентацыю.

ГЦК “Віцебск” перавыдаў працу ў поўны колер на добрай паперы, з новымі здымкамі і ў перакладзе на расейскую — “па камерцыйных прычынах”. Прадавацца яна будзе толькі ў “Духаўскім кругліку” (вось такія нелагічныя “камерцыйныя прычыны”).

Прэзентацыя кнігі не доўга трывала ў сваіх “замкавых” межах. Хутка “ўзгорцы” пусціліся ў “настальгічны тур”, згадваючы, як далучаліся да руху, як баранілі Пакроўскую царкву, як змагаліся супраць знішчэння Саляных складоў XVIII ст. (гэта на іх месцы і планавалі будаваць “прыгожыя дзевяціпавярховікі”), як выступалі супраць забудоў пляцовак былых Васкрасенскага і Ўспенскага храмаў (а там маглі паўстаць Дом мод, вар’етэ і рэстарацыя).

За сваю працу, якой кожны віцьбіч сёння мусіць быць удзячны, гэтыя людзі не толькі пазбаўляліся працоўных пасадаў. Як высветлілася, у дні ГКЧП у адпаведных органах Віцебска нават быў складзены спіс з 42-х недабранадзейных, за якімі мусілі прыйсці першымі. Насупраць кожнага “ўзгорца” стаяла і адмысловая пазнака пра сяброўства ў суполцы.

Удзельнікі сёння згадвалі, што іх грамадскай арганізацыі толькі грамадства і дапамагала — звычайныя віцебскія жыхары і шматлікія госці, якія ехалі сюды на працы нават з Ленінграду. Ані ўлады, ні нават святары не імкнуліся да спрыяння. Хаця апошнія камусьці шапатнулі, што адпусцілі “ўзгорцам” усе грахі.

Магчыма сёння граць на камерцыных супярэчнасцях цяжэй, чым дваццаць пяць гадоў таму на ідэалагічных. Альбо папросту няма тых, хто б мог “бараніць сваё”. Пакаленне, што сонна пракручвае акенцы сацсетак, аказалася няздатным гуртавацца супраць газасілікатнай мансарды на помніку ХІХ ст. альбо экскаватарнага ўзворвання земляў бернардынскага кляштару.

Фотарэпартаж: Кірыл Лебедзеў


Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

Фота: Кірыл Лебедзеў

26.04.2013 00:34, Презентации

ЦішкінЗамкі ВіцебскаУзгор'еВитебскзамки

 









IFMC 2017

Свята для мясцовых

Віцебскі арнамент