Праект «Віцебск: папулярнае мінулае» завершаны

02.07.2014 18:33, Презентации

Віцебскія аптэкі, цыркі і могілкі, часы князя Альгерда і народнага пісьменніка Васіля Быкава, самы стары храм з ваколіц Віцебска і добраахвотныя памочнікі пажарных, пасёлак Тарны і ўнікальныя месцы Лётцаў… Арганізатары інтэрнэт-суполка «Таямніцы Віцебска», дзе ад пачатку выкладаліся рознатэматычныя паведамленні і фотаздымкі, паступова стварылі праект «Віцебск: папулярнае мінулае». Аднайменная серыя артыкулаў  адкрылася на сайце Vitebsk4Me. Напрацягу больш за паўгады 13 гісторыкаў, краязнаўцаў,журналістаў, музейных спецылістаў апублікавалі 24 артыкулы паводле цікавых для грамадскасці старонак гісторыі. З фотаздымкамі, мапамі, раней невядомымі звесткамі.

І вось праект завершыўся. Матэрыяльным вынікам стала выданне збору паштовак «Віцебск: папулярнае мінулае», прэзентацыя якога прайшла 30 чэрвеня ў «Музычнай гасцёўні». «Я разумею, як гэта важна не проста любіць Віцебск сэрцам, але яшчэ і запальваць тых, хто знаходзіцца вакол, – на старонках газет, кніг, у колах сяброў. Ніколі не ведаеш, каго ты можаш зачапіць, натхніць на працу, на далучэнне да інтэлектуальнай прасторы», – адзначыў куратар праекта Раман Воранаў. Для яго гэта асабліва кранальны момант.

Акрамя партала www.vitebsk4.me арганізатарам выступала грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» . Яе прадстаўнік у Віцебску Уладзімір Булаўскі падкрэсліў: «Мы ставілі мэту ўзбагадзіць веды моладзі і далучыць старэйшае пакаленне да гэтай важнай місіі. Я не мог нават задумацца, што гэта дасць такі плён. У Віцебску ёсць перспектыва аднавіць тое, што мы страцілі, і гэты год, як ніколі, паказаў такія магчымасці».

Папулярнасць праекта пацвярджалася і тым, што розныя парталы актыўна перадрукоўвалі артыкулы. І магчыма, у будучыні інфармацыя адсюль з’явіцца ў турыстычных даведніках. Галоўнае, каб на карысць горада, лічаць арганізатары.

У зборы – адпаведна 24 паштоўкі. На кожную — аўтарскі малюнак Алеся Благій, які адлюстроўвае тэму адпаведнага артыкула, а таксама — яго назва, аўтарства, спасылка на матэрыял на сайце і віртуальная мапа. Вёрстку рабіў Ігар Юхневіч, карэктавала тэксты Настасся Трафімчык.

Сярод аўтараў артыкулаў — знакамітыя ў Віцебску людзі, прафесіяналы: Мікола Півавар, Аркадзь Падліпскі, Валерый Шышанаў ды іншыя. Асабліва цешыць, калі да справы далучаюцца маладыя — Наталля Шнэр, Максім Каралёў, Юлія Пухавіцкая. Іх свежы погляд, свежая мова надае ўпэўненасці ў далешым.

Яшчэ адзін прадукт праекта — электронны зборнік артыкулаў, які можна спампаваць па спасылцы  (28.8 МБ). Такая практыка прынятая шмат дзе. Што да друкаванай версіі, то яна не планавалася ад пачатку. Іншыя грашовыя выдаткі, іншая ступень адказнасці… Аднак, калі з’явіцца спонсар для друку, то выданне выпускаецца вельмі хутка, бо зборнік звярстаны, адкарэктаваны.

На прэзентацыі не раз гучала, што праект мусіць мець сталы працяг. На гэтае Раман Воранаў адказваў: для сталага працэса трэба адчыняць цэлую інстытуцыю.

Аўтары, што атрымалі зборы паштовак у падарунак, шчыра выказвалі свае меркаванні:

Валерый Шышанаў, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея:

— Хачу падзякаваць Раману і ўсім удзельнікам гэтага праекта за работу. Гэта вялікая справа!.. Гэтыя артыкулы пайшлі потым па інтэрнэце, напрыклад, на tut.by і далей… Вялікі дзякуй!

Вольга Давідоўская, галоўны захавальнік фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея:

— Жадаю Віцебску, каб у яго было як мага больш падобных праектаў. Гэта цікава, гэта патрэбна. І з іх дапамогай будзе магчыма вяртаць тое, што мы страцілі.

Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук, настаўнік у Віцебскім кадэцкім вучылішчы:

— Я б хацеў адзначыць ролю асобы ў гісторыі… Колькі разоў мы збіраліся і вылучалі, як гэта важна для развіцця любой справы, уласна краязнаўства. Гэта не першы праект Рамана Воранава: я памятаю «Віцебскія замкі» і «Ландшафты памяці». Вельмі спадзяюся, што і не апошні, і будзе «Папулярнае мінулае» – і два, і тры… Я толькі пажадаю працягваць гэтую справу.

Аркадзь Падліпскі, журналіст, гісторык-краязнаўца:

— Мне вельмі падабаецца, што ў наборы паштовак скарыстаны малюнак, а не фотаздымкі, якіх зараз паўсюль зашмат. Праўда, я як чалавек старэйшы больш люблю друкаванае — гэта наконт зборніка артыкулаў. Казалі, што матэрыялы перахапілі і сталі друкаваць на іншых сайтах… Гэта аўтарскае права, якое, на жаль, у гэтай сістэме не выконваецца. Спевакі, музыкі, якія ў тым ліку выступаюць на «Славянскім базары» лад навялі, а пішучая брація бездапаможная: лаецца і нічога зрабіць не можа. Калі пабачыў сваю кніжку выкладзеную ў інтэрнэце, аднаго разу спрабаваў разабрацца, а мне паведамілі: а вы дакажыце, што вы аўтар. Калі ў вас будзе магчымасць зрабіць і кніжны варыянт, гэта было б цудоўна!

Тэкст: Алесь Замкоўскі
Фота: Антон Якаўлеў


Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

Фота: Антон Якаўлеў

02.07.2014 18:33, Презентации

 









IFMC 2017

Свята для мясцовых

Віцебскі арнамент