Не прасядзець свой саракец

05.12.2012 15:45, Презентации

На публічнае абмеркаванне, зарганізаванае кампаніяй «Будзьма беларусамі!», сабралася канферэнц-зала ў гатэлі «Віцебск». Госці з аддзела культуры, Цэнтра сучаснага мастацтва, моладзевых ініцыятыў і арганізацый, мастацкіх саюзаў і яшчэ цэлая зграйка мясцовых «культуртрэгераў» разважала, як падвышаць градус віцебскай культуры ды рабіць яго больш беларускім. 

Размовы пра сталіцу Віцебск і тое, як шмат мы ўсе робім і хочам, перамяжоўваліся вынікамі апытанкі і характэрнай відэа-карцінкай з віцебскіх вуліц. Крытычныя настроі гасцей форума кантраставалі з усмешкамі віцебскіх абывацеляў, у каторых «і так усё добра».

Арганізатары далі рэдкую па сённяшніх часах магчымасць сустрэцца прадстаўнікам розных сектараў, што тыя не змаглі не скарыстаць: трохі папрокаў і «ўзаеманаездаў» прыдалі градус самой сустрэчы. Але агульны пазітыўны настрой удзельнікаў, якія так доўга не хацелі потым разыходзіцца, прыдаваў веры ў тое, што мы яшчэ ўсё можам.

Пэўную рысу пад праблемамі — хто вінаваты і што рабіць — падвёў старшыня «Бітлз-клуба» Гарык Аганджанян, калі заўважыў, што згадваць у культуры пра грошы — марная справа, бо іх ніколі не бывае. Праблемы хаваюцца не ў аўдыторыі, а ў арганізатарах, якіх папросту не хапае на кожную тысячу жыхароў. Самае ж галоўнае — не сядзець на месцы і паспець да сарака пакінуць свой след. 


Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

Фота: Аляксандр Кузьмін

05.12.2012 15:45, Презентации

ЦСИБитлз-клубБудзьма беларусамі!

 









Прастора в Витебске

Гурт waria прэзентуе новы трэк

Кінафестываль “Паўночнае ззянне”